2011-11-22 14:10:29

Ватыкан: канферэнцыя на тэму пастырства медыкаў


RealAudioMP3 22 лістапада ў Ватыкане прайшла прэс-канферэнцыя прысвечаная маючай адбыцца 24-26 лістапада Міжнароднай канферэнцыі “Пастырства медыцынскіх работнікаў і служэнне жыццю ў святле навучання бл. Яна Паўла ІІ”, арганізатарам якой з’яўляецца Папская рада пастрыства работнікаў сферы аховы здароўя.

Старшыня гэтай ватыканскай дыкастэрыі, арцыбіскуп Зыгмунт Зімоўскі, адзначыў, што значны ўклад у развіццё пастырства медыкаў зрабіў менавіта папа Ян Павел ІІ, які заснаваў спецыяльную Раду, устанавіў дату святкавання Міжнароднага дня хворага і быў ініцыятарам стварэння фонда “Добры Самаранін”. Акрамя таго, арцыбіскуп Зімоўскі, падкрэсліў, што Ян Павел ІІ меў асаблівую ўвагу да хворых і людзей, якія аб іх клапоцяцца.

Падчас канферэнцыі ўдзельнікі пазнаёмяцца з дакладамі, сведчаннямі і падзеляцца тэалагічна-пастырскім вопытам, натхнёным навучаннем благаслаўлёнага Папы. У форуме прымуць удзел шматлікія каталіцкія іерархі, а таксама прадстаўнікі іншых канфесій і рэлігій. Біскуп Уладзіслаў Блін будзе прадстаўляць на мерапрыемстве Беларусь. Акрамя таго, ўдзел у канферэнцыі прымуць члены арганізацый і фондаў, занятых у справе аховы здароўя, а таксама сем’і, валанцёры, прадстаўнікі бальніц і манаскіх супольнасцяў.







All the contents on this site are copyrighted ©.