2011-11-22 08:55:51

Арцыбіскуп Вэльё: гарантаваць годную працу рыбакам


RealAudioMP3 Старшыня Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў арцыбіскуп Антоніо Марыя Вэльё скіраваў пасланне на Сусветны дзень рыбалоўства, які адзначаецца 21 лістапада. У пасланні іерарх звяртае ўвагу на цяжкую сітуацыю ў якой жывуць шматлікія рыбакі і на важнасць захавання сусветных рыбных рэсурсаў.

“Лоў рыбы з’яўляецца крыніцай прыбытку і сродкаў для існавання для мільёнаў людзей. Паводле падлікаў Арганізацыі па справах харчавання і развіцця сельскай гаспадаркі (ФАО) у свеце больш за 36 млн. рыбакоў”, - адзначаецца ў пасланні. Кіраўнік ватыканскай дыкастэрыі звяртае ўвагу на іх цяжкую эканамічную сітуацыю. “Рыбакі ў краінах, якія знаходзяцца на шляху да развіцця сустракаюцца з праблемай малой зацікаўленасці іх працай, ростам коштаў на нафту і палітыкай скіраванай на тое, каб абмяжоўваюць перыяды рыбнай лоўлі і ўстанаўліваць цэны продажу рыбы”, - адзначаецца ў пасланні.

“Рыбакі кожны дзень павінны змагацца з сіламі прыроды, якія знішчаюць іх чоўны і рыбацкія сеткі. Яны часта сустракаюцца з драматычнымі стыхійнымі бедствамі і змагаюцца з кліматычнымі і экалагічнымі зменамі”, - гаворыцца ў пасланні.

Арцыбіскуп Вэльё заклікаў міжнародныя аргнізацыі і ўрады краін распрацаваць нормы, якія будуць гарантаваць годную і прадуктыўную працу рыбакоў, заробак і харчовую бяспеку.







All the contents on this site are copyrighted ©.