2011-11-21 13:14:25

Сусветная рада Цэркваў: спрыяць эканамічнай і экалагічнай справядлівасці


RealAudioMP3 19 лістапада ў канадскім Калгары закончылася сустрэча прадстаўнікоў хрысціянскіх супольнасцяў Паўночнай Амерыкі, якія належаць да Сусветнай Рады Цэркваў. Форум быў прысвечаны эканамічным праблемам у свеце і ахове навакольнага асяродззя.

У спецыяльным пасланні, апублікаваным удзельнікамі мерапрыемства яны заклікаюць кіраўнікоў краін свету “пачаць неабходныя ініцыятывы на карысць шырокай рэформы эканомікі ў сваіх краінах і клапаціцца аб годным выкарыстанні прыродных рэсурсаў”. У дакуменце адзначаецца, што ўсе рэлігійныя супольнасці, якія належаць да Сусветнай Рады Цэркваў павінны “прыняць гэтыя ініцыятывы для таго, каб пачаць супольны шлях да фарміравання культуры сацыяльнай і экалагічнай справядлівасці”. Рада прапануе фінансавым установам і прадпрыемствам “ўзяць на сябе абавязкі на карысць павагі да прынцыпаў цэласнасці”.

Праблемы сацыяльнай і экалагічнай справядлівасці заўсёды стаялі ў цэнтры ўвагі Сусветнай Рады Цэркваў. Гэтая экуменічная арганізацыя стварыла “рабочую групу” экспертаў па кліматычных зменах, якія прымаюць удзел у сусветных форумах, на якіх абмяркоўваецца Кіоцкі пратакол.








All the contents on this site are copyrighted ©.