2011-11-21 14:36:00

Вялікабрытанія: англіканскія біскупы супраць рэформы ў сацыяльнай сферы


RealAudioMP3 Біскупы Англіканскай Царквы ў Вялікабрытаніі, падтрыманыя арцыбіскупам Кентэрберыйскім Роўэнам Уільямсам, скіравалі адкрыты ліст прэм’ер-міністру краіны Дэвіду Кэмерону, у якім выказалі пратэст супраць закона аб рэформе сацыяльнай сістэмы, якую акрэслілі “несправядлівай”. Біскупы заклапочаны тым, што рэформа можа стаць прычынай “ беднасці” для шматлікіх грамадзян.

“Абмежаванне ільгот, як плануецца ў праекце закона аб рэформе сацыяльнага забеспячэння, можа првывесці да большай беднасці безабаронных слаёў насельніцтва, асабліва дзяцей”, - адзначаюць іерархі. Біскупы нагадваюць, што у выніку рэформы 70 тыс. дарослых людзей і каля 210 тыс. дзяцей могуць мець сур’ёзныя праблемы з-за памяньшэння сацыяльнай дапамогі, і каля 80 тыс. чалавек могуць апынуцца без даху над галавой.

“Англіканская супольнасць мае маральны абавязак быць голасам тых, хто яго пазбаўлены. Мы пакліканы расказаць пра тых дзяцей, якія могуць апынуцца ў сітуацыі беднасці і згубіць жыллё з-за абставін, у якіх апыніліся іх бацькі. Такая рэформа з’яўляецца вельмі несправядлівай”, - адзначаюць англіканскія біскупы.








All the contents on this site are copyrighted ©.