2011-11-21 13:59:49

Ватыкан: адбудзецца пасяджэнне Міжнароднай тэалагічнай камісіі


RealAudioMP3 28 лістапада – 2 снежня ў Ватыкане пройдзе пленарная сесія Міжнароднай тэалагічнай камісіі, кіраваць працамі якой будзе біскуп Лазанскі, Жэнеўскі і Фрыбургскі Чарльз Мореро, генеральны сакратар гэтай камісіі.

Падчас пленарнай сесіі, яе ўдзельнікі абмяркуюць тры важныя і актуальныя тэмы: метадалагічныя пытанні сучаснай тэалогіі і яе перспектывы, прынцыпы і крытэрыі монатэізма, а таксама значэнне сацыяльнага навучання Касцёла ў кантэксце ўсяго каталіцкага навучання

Міжнародная тэалагічная камісія з’ўялецца арганізмам Апостальскай Сталіцы функцыя якога заключаецца ў вывучэні дактрынальных пытанняў вялікай важнасці, асабліва калі яны прадстаўляюць новыя аспекты. Такім чынам камісія можа прапанаваць сваю дапамогу навучанню Касцёла, у прыватнасці Кангрэгацыі Веравучэння, пры якой яна была створана.

Старшынёй тэалагічнай камісіі з’ўляецца кардынал Уільям Левада, а перад ім гэту пасаду займаў кардынал Ёзэф Ратцынгер.








All the contents on this site are copyrighted ©.