2011-11-21 13:27:52

Арцыбіскуп Гуджэроцці наведаў семінарыю ў Пінску


RealAudioMP3 18 лістапада арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Апостальскі нунцый у Беларусі, упершыню наведаў Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.

Падчас візіту арцыбіскуп сустрэўся з кіраўнікамі і выкладчыкамі семінарыі, а таксама з клерыкамі, якія тут вучацца. У сваёй прамове да прысутных арцыбіскуп Гуджэроцці звярнуў увагу на місійны аспект дзейнасці Касцёла і асаблівасці святарскай фармацыі. “Калі Касцёл перастае быць місійным — ён памірае”, - падкрэсліў іерарх. Гаворачы аб тэме паклікання, Апостальскі нунцый нагадаў, што “канчатковай мэтай святара з’яўляецца любоў да Езуса”.

Апостальскі нунцый у Беларусі ўзначаліў урачыстую св. Імшу, у якой прыняў удзел таксама арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і ўся семінарыйная супольнаць. У гаміліі арцыбіскуп Гуджэроцці параўнаў чалавека са святыняй, якую нельга зневажаць, але наадварот — трэба шанаваць і любіць.

Паводле сatholic.by








All the contents on this site are copyrighted ©.