2011-11-19 14:01:50

Бэнэдыкт XVI звярнуўся да афрыканскіх палітыкаў (Поўны тэкст)


RealAudioMP3 19 лістапада Бэнэдыкт XVI прыбыў ў Прэзідэнскі палац у Катану, велічны будынак, які паўстаў у 1960 г., з нагоды абвяшчэння незалежнасці Беніна. На прыступках палацу Папу сустрэў Прэзідэнт гэтай афрыканскай краіны Томас Яйі Бані, які правадзіў Святога Айца ў Народную залю, дзе сабраліся прадстаўнікі розных дзяржаўных устаноў, дыпламатычнага корпуса, а таксама кіраўнікі асноўных адміністратыўных рэгіёнаў краіны. Пасля кароткага ўступнага слова Прэзідэнта Пантыфік звярнуўся да прысутных з прамовай.

“DOO NUMI! – на мове фон прывітаў сабраных Бэнэдыкт XVI – Спадар Прэзідэнт пажадаў даць мне магчымасць сустрэцца з такой шляхетнай супольнасцю асобаў. Я цэню гэту прывілегію і ад усяго сэрца дзякую за словы скіраваныя да мяне ад імя ўсяго народа Беніна. Дзякую таксама прадстаўнікам дзяржаўных інстытутаў за словы прывітання. Дзякую ўсім прысутным удзельнікам розных узроўняў нацыянальнага жыцця Беніна.

Часта, у маіх папярэдніх прамовах, я злучаў Афрыку з надзеяй. Я рабіў так у Луандзе два гады таму і падчас Сінода. Слова “надзея”, часта ужываецца ў Апостальскай адгартацыі “Africae munus”, якую я падпішу праз у хуткім часе. Каля я кажу, што Афрыка – гэта кантынент надзеі, кажу гэта не проста так, але выражаю маю асабістую перакананасць, а таксама ўсяго Касцёла. Вельмі часта наш дух засяроджваецца на стэрэатыпах і вобразах, які даюць негатыўнае уяўленне аб Афрыцы і з’яўляюцца плёнам песімістычнага аналіза. Мы заўсёды паддаемся спакусе падкрэсліваць тое, што не добрае; нашмат лягчэй гаварыць тонам мараліста ці эксперта, які на падставе сваіх вывадаў прапануе не шмат задавальняючых рашэнняў. Існуюць таксама спакусы аналізаваць афрыканскую рэальнасць з пункту гледжання здзіўленага этнографа ці таго, хто не бачыць, што вялікія энэргетычныя, мінеральныя, сельскагаспадарчыя і чалавечыя багацці лёгка выкарыстоўваюцца ў інтэрэсах малай групы людзей. Такія погляды, абмежаваныя і непаважлівыя, вядуць да негоднага бачання ў Афрыцы і яе жыхарах толькі рэчы.

Я ведаю аб тым, што словы не маюць аднолькавага значэння паўсюль. Але, значэнне слова “надзея” не вельмі адрозніваецца ў розных культурах. Некалькі год таму, я прысвяціў адну з сваіх энцыклік хрысціянскай надзеі. Гаварыць аб надзеі азначае гаварыць аб будучыні, а значыць аб Богу! Будучыня караніцца ў мінулым і сучаснасці. Мінулым, і мы аб гэтым добра ведаем – бо смуткуем аб памылках і радуемся дасягненням. Сучаснасці – бо жывём ёй як можам. Спадзяюся, што добра і з дапамогай Бога! І на гэтай тэрыторыі, якая складаецца з супярэчлівых і складаных элементаў неабходна з дапамогай Божай пачаць будаваць будучыню.

Дарагія сябры, я хачу прадставіць у святле надзеі, якая нас павінна натхняць, две актуальныя афрыканскія рэальнасці. Першая тычыцца сацыяльна-палітычнага і эканамічнага жыцця кантынента, а другая міжрэлігійнага дыялога. Гэтыя две рэальнасці цікавяць усіх нас, бо наша стагодзе здаецца пачалося з пакут і цяжкасцяў для пашырэння надзеі ў гэтых двух сферах.

На працягу апошніх месяцаў, шматлікія народы выразілі сваё жаданне свабоды, патрэбу матэрыяльнай бяспекі, прагненне гарманічнага жыцця паміж прадстаўнікамі розных этнасаў і рэлігій. Таксама, на вашым кантыненце, нарадзілася новая дзяржава. Шматлкія канфлікты з’явіліся па прычыне слепаты чалавека, яго неабмежаванага жадання ўлады і рэалізацыі палітыка-эканамічных інтэрэсаў, якія ігнаруюць годнасць чалавека і прыроды. Чалавек жадае свабоды; хоча жыць годна; хоча мець добрыя школы і прадукты харчавання для дзяцей, добрыя бальніцы для лячэння хворых; чалавек хоча быць паважаным; хоча каб кіраўнікі не змешвалі асабістыя інтэрэсы з інтэрэсамі усіх; і перш за ўсё, хоча міра і справядлівасці. У гэты час, існуе шмат канфліктаў і несправядлівасці; існуе карупцыя і прагнасць, пагарда і зневажанне, шмат насілля, якое вядзе да беднасці і смерці. Гэтыя беды, канешне, паражаюць ваш кантынент, а таксама і ўвесь свет. Кожны народ, хоча, каб палітычныя і эканамічныя рашэнні прымаліся ў яго імя. Ён не прымае маніпуляцый, і яго рэакцыя часам становіцца гвалтоўнай. Народы хочуць справядлівых урадаў. Мы ведаем, што не адзін палітычны чалавечы рэжым, не з’яўляецца ідэальным, а ніякае эканамічнае рашэнне нейтральным. Яны павінны заўсёды служыць супольнаму дабру. Мы знаходзімся перад абліччам легітымных імкненняў усіх народаў, да большай годнасці, і перш за ўсё да годнай чалавечнасці. Чалавек хоча, каб яго чалавечнасць паважалася і развівалася. Адказныя за палітыку і эканоміку краін знаходзяцца перад абліччам рашэнняў, якіх немагчыма пазбягаць.

З гэтай трыбуны, я скіроўваю заклік да ўсіх адказных за палітыку і эканоміку ў афрыканскіх краінах і ва ўсім свеце. Не пазбаўляйце вашыя народы надзеі! Не пазбаўляйце іх будучыні калечачы іх сучаснасць! Памятайце аб маральнасці і адваге ў вашай дзейнасці, і калі з’яўляецеся веруючымі, прасіце Бога аб мудрасці. Гэта мудрасць, дазволіць вам зразумець, што вы, праз тое, што з’яўляецеся адказнымі за будучыню вашых народаў, павінны стаць сапраўднымі слугамі надзеі. Нялёгка жыць як слуга, заставацца непахісным перад абліччам розных меркаванняў і магутных інтарэсаў. Улада, якой бы яна не была, вельмі лёгка асляпляе, асабліва, калі размова ідзе аб прыватных, сямейных, этнічных і рэлігійных інтэрэсах. Толькі Бог ачышчае сэрцы і жаданні.

Касцёл не прапануе тэхнічных ці палітычных рашэнняў. Ён паўтарае: не бойцеся! Чалавецтва не самотнае перад абліччам выклікаў гэтага свету. Бог прысутнічае. У гэтым заключаецца пасланне надзеі, пасланне, якое з’яўляецца крыніцай энергіі, якая натхняе розум і ўмацоўвае волю. Арцыбіскуп Тулузы, кардынал Салеж, казаў: “Спадзявацца, гэта значыць не пакінуць, але у два разы мацней актывізаваць дзейнасць”. Касцёл суправаджае дзяржаву ў яе місіі; хоча быць душой гэтага цела, указваючы на тое, што па-сапраўднаму важна: Бога і чалавека. Касцёл жадае падтрымліваць, адкрыта і без страха, вялікае заданне тых, хто навучае і лечыць, і асабліва тых, хто пастання моліцца (пар. Лк 18, 1), хто ўказвае дзе знаходзіцца Бог (пар. Мц 6, 21) і сапраўдны чалавек (пар. Мц 20, 26 і Ян 19, 5). Адчай з’яўляецца індывідуалістычным. Надзея з’яўляецца еднасцю. Ці гэта не цудоўны шлях, які нам прапанаваны? Я запрашаю да яго усіх адказных за палітыку, эканоміку, а таксама прадстаўніком універсітэтскага і культурнага жыцця. Будзьце таксама і вы сеяцелямі надзеі!

Зараз я хачу закрануць другі пункт, які тычыцца міжрэлігійнага дыялога. Я не думаю, што варта нагадваць аб шматлікіх канфліктах, якія з’явіліся ў імя Бога, і аб забойствах у імя Таго, хто з’яўляецца Жыццём. Кожны свядомы чалавек разумее, што неабходна спрыяць спакойнаму супрацоўніцтву і павазе да культурных і рэлігійных адметнасцяў. Сапраўдны міжрэлігійны дыялог адмаўляе эгацэнтрычную чалавечую праўду, бо адзіная праўда ў Богу. Бог – гэта праўда. Таму, ніякая рэлігія ці культура не можа апраўдаць закліку да неталерантнасці і насілля. Агрэсіўнасць, гэта архаічная форма адносін, якая заклікае да нешляхетных і простых інстынктаў. Выкарыстоўваць святыя словы, Святыя Пісанні ці імя Бога, каб апраўдаць нашы асабістыя інтарэсы, зручную нам палітыку ці насілле – гэта вялікая памылка.

Не магу ведаць іншага, калі не ведаю сябе самаго. Не магу любіць, калі не люблю сябе самаго (пар. Мц 22,39). Веданне, вывучэнне і практыкаванне ўласнай рэлігіі сутнасна неабходна для сапраўднага міжрэлігійнага дыялога. Ён не можа пачынацца без шчырай асабістай малітвы таго, хто хоча весці дыялог. Ён немагчымы без таго, каб закрыўшыся ў сваім унутраным пакоі (пар. Мц 6,6) не прасіць ў Бога аб ачышчэнні розума і благаслаўленні для жаданай сустрэчы. Падчас гэтай малітвы неабходна таксама прасіць у Бога аб дары бачання ў іншым брата, якога трэба палюбіць, а ў традыцыі, ў якой ён жыве, адлюстраванне праўды, якая асвятляе ўсіх людзей (пар. Con. Ecum. Vat. II, Dich. Nostrae aetate, 2). Неабходна, каб кожны ўстаў у праўдзе перад Богам і іншым. Гэта праўда не выняткоўвае і не з’яўляецца памылковай. Толькі няправільна зразумелы міжрэлігійны дыялог вядзе да памылак і сінкрэтызма. Але гэта не той дыялог якога мы шукаем.

Негледзячы на здзейсненыя намаганні, мы ведаем таксама, што міжрэлігійны дыялог не просты, і яму перашкаджаюць розныя прычыны. Аднак гэта не азначае паражэнне. Існуюць розныя формы міжрэлігійнага дыялога. Супрацоўніцтва ў сацыяльнай ці культурнай сферы можа дапамагчы людзям лепш разумець адзін аднаго і супольна жыць у супакоі. Таксама добра ведаць, што прычына дыялога не ў слабасці, але ў любові да Бога і бліжняга (пар. Мц. 22,37) не адмаўляючы таго, чым Ён з’яўляецца.

Мець надзею не азначае быць наіўным, але верыць у лепшую будучыню. Каталіцкі Касцёл рэалізуе такім чынам адну з інтуіцый ІІ Ватыканскага Сабора, а менавіта спрыянне сяброўскім адносінам паміж Касцёлам і іншымі нехрысціянскімі рэлігіямі. На працягу дзесяцігоддзяў, Папская рада, якая займаецца вырашэннем гэтых пытанняў, падтрымлівае сувязі, праводзіць шматлікія сустрэчы, і перыядычна публікуе дакументы з мэтай спрыяць гэтаму дыялогу. Касцёл спрабуе перамагчы тое неразуменне моваў і дысперсію сэрцаў, якія нарадзіліся праз Вавілонскі грэх (пар. Быц 11). Я вітаю ўсіх рэлігійных лідэраў, якія пажадалі прыйсці, каб сустрэцца са мной. Я хачу запэўніць вас, а таксама рэлігійных лідэраў іншых афрыканскіх краін, што жаданне дыялога, да якога заклікае Каталіцкі Касцёл, паходзіць з сэрца. Я заклікаю спрыяць, развіццю педагогікі дыялога, асабліва сярод моладзі, каб адкрыла, што сумленне кожнага з’яўляецца санктуарыем, які неабходна паважаць. Сапраўдная вера нязменна вядзе да любові. І ў гэтым духу я заклікаю вас усіх да надзеі.

Усе гэтыя заключэнне асабліва падыходзяць да Афрыкі. На вашым кантыненце шмат сем’яў, члены якіх вызнаюць розныя рэлігіі, але негледзячы на гэта сем’і захоўваюць адзінства. Гэта еднасць не з’яўляецца толькі наступствам культуры, але умацоўваецца таксама братэрскай любоўю. Канешне, здараюцца таксама і канфлікты, але і шматлікія перамогі. У гэтай асаблівай сферы Афрыка можа стаць для многіх аб’ектам для разважання і такім чынам крыніцай надзеі.

На заканчэнне, я хачу выкарыстаць як прыклад вобраз далоні. Яна складаецца з пяці пальцаў, якія адрозніваюцца паміж сабой. Кожная з іх з’яўляецца важнай і іх адзінства складае далонь. Паразуменне паміж культурамі, адчуванне неабходнасці аднаго для другога і павага да правоў кожнага з’яўляюцца жыццёва неабходнымі. Патрэбна навучыць гэтаму вернікаў розных рэлігій. Нянавісць гэта паражэнне, абыякавасць гэта сляпая спіраль, але дыялог – гэта адкрыццё. Ці гэта не добрая глеба на якой неабходна сеяць зерні надзеі? Працягнуць далонь – азначае любіць. Што можа быць прыгажэй працягнутай далоні? Бог стварыў яе для таго, каб мы маглі даваць і атрымліваць. Бог не хацеў, каб мы ёй забівалі (пар. Быц 4,1) ці прычынялі пакуты, але каб лячылі і дапамагалі жыць. Разам з сэрцам і розумам, далонь можа стаць прыладай дыялога. Яна можа даць жыццё надзеі, асабліва калі розум вагаецца і а сэрца спатыкаецца.

Паводле Святога Пісання, тры сімвала прадстаўляюць надзею хрысціяніна: шлем, які абараняе ад роспачы (пар. 1 Тэс 5,8), якар, які трымае нас побач з Богам (пар. Габ. 6,19) і лампа, якая дае магчымасць чакаць світанку і новага дня (Лк. 12, 35-36). Мець страх ці сумнявацца, жыць без Бога і не чакаць нічога – усё гэта чужое хрысціянству (пар. S. Giovanni Crisostomo, Omelia XIV sull’Epistola ai Romani, 6: PG 45, 941c) і я думаю, што кожнаму іншаму вераванню ў Бога. Вера жыве ў сучаснасці, але чакае добрых плёнаў. Бог, гэта наша сучаснасць, а таксама і будучыня, “месца” надзеі. Пашырэнне сэрца гэта не толькі надзея на Бога, але таксама адкрыццё на клопат аб зямной і цялеснай рэальнасці для праслаўлення Бога. Наследуючы Пятра, наступнікам якога я з’яўляюся, жадаю, каб ваша вера і ваша надзея былі ў Богу (пар. 1 Пёт 1,21). Гэта пажаданне, я скіроўваю да ўсёй Афрыкі, якая мне вельмі дарагая! Май надзею Афрыка і паўстань! Пан цябе кліча. Няхай Бог вас благаславіць. Дзякуй”.

Пасля прамовы Святы Айцец накіраваўся на асабістую сустрэчу з Прэзідэнтам Беніна Яйі Бані.







All the contents on this site are copyrighted ©.