2011-11-18 12:42:14

У Самалі працягваюць гінуць дзеці


RealAudioMP3 Дзеці працягваюць несці маральныя і фізічныя пакуты і становяцца ахвярамі гвалту ў Самалі, дзе ваяўнічыя групоўкі і плямёны працягваюць востра супернічаць за ўплыў у краіне. Дзяржава, якая адчувае недахоп у эфектыўным цэнтральным ўрадзе на працягу амаль 20 гадоў, сёння ў значнай меры кантралюецца падраздзяленнямі ваяўнічых ісламістаў.

Назіральнікі ААН паведамілі, што, па меншай меры, 24 дзіцяці былі забітыя на працягу аднаго толькі мінулага кастрычніка, паведамляе “Fides”.

Выкраданне, прымус да службы ва ўзброеных фарміраваннях, сексуальнае насілле і гандаль дзецьмі застаюцца шырока распаўсюджанымі з’явамі ў сучасным жыцці Самалі. Некалькі рэгіёнаў краіны ў 2011 г. пацярпелі ад засухі і голаду, што таксама стала прычынай смерці вялікай колькасці дзяцей.







All the contents on this site are copyrighted ©.