2011-11-18 13:07:25

Нікарагуа: біскупы крытыкуюць вынікі выбараў


RealAudioMP3 Канферэнцыя Біскупаў Нікарагуа паддала рэзкай крытыцы арганізацыю прэзідэнцкіх выбараў 6 лістапада. Вышэйшы выбарчы савет (CSE) не прадэманстраваў кампетэнцыі ў ажыццяўленні сваёй функцыі, якая палягае на пачуцці адказнасці і сумленнасці, заявіў дапаможны біскуп дыяцэзіі Манагуа Сільвіо Баэз. Гэта прывяло да вялікай незадаволенасці насельніцтва ў шматлікіх рэгіёнах.

Арцыбіскуп Манагуа Леапольда Брэнэс сказаў у інтэрв’ю газеце “La Jornada”: “выбары не былі празрыстымі, на што мы ўсе спадзяваліся”.

Дзесяць дзён таму левы дзеючы прэзідэнт Даніэль Артэга, па афіцыйных дадзеных, набраў 62,4% галасоў, што сведчыць аб яго пераабранні на новы тэрмін. Апазіцыя абвінавачвае сандзінісцкі ўрад у фальсіфікацыі выбараў і адмаўляецца прызнаваць іх вынікі.

На сваёй трохдзённай сустрэчы на гэтым тыдні таксама Канферэнцыя Біскупаў гэтай цэнтральна-амерыканскай краіны абрала новае кіраўніцтва: пераемнікам арцыбіскупа Брэнэса на пасадзе старшыні біскупскай канферэнцыі стаў біскуп Сакрат Рэнэ Сандзіго з дыяцэзіі Джуігалпа. Новым Генеральным сакратаром стаў дапаможны біскуп Сільвіо Баэз.







All the contents on this site are copyrighted ©.