2011-11-18 10:59:58

Кардынал Арынзэ: адкрыць, пераварыць, вывучыць словы Папы


RealAudioMP3 Нігерыйскі кардынал Фрэнсіс Арынзэ сказаў, што візіт папы Бэнэдыкта XVI ў Бенін пакіне станоўчую і трывалую спадчыну для ўсіх афрыканцаў. “Католікі і іншыя хрысціяне ў Афрыцы а, па сутнасці, і тыя, хто не вызнае хрысціянства – усе зацікаўлены ў гэтым візіце”, - сказаў іерарх у інтэрв’ю нашаму радыё.

Кардынал будзе суправаджаць Папу падчас яго трохдзённага візіту ў невялікую заходнеафрыканскую дзяржаву. Іерарх з’яўляўся да 2008 г. прэфектам Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў.

Асноўным матывам візіту Пантыфіка з’яўляецца падпісанне паслясінадальнай Апостальскай адгартатыі, якая з’яўляецца вынікам і падсумаваннем Сінода Біскупаў Афрыкі ў 2009 г. Дакумент закліканы дапамагчы вызначыць шляхі для будучыні Касцёла ў Афрыцы.

Кардынал Арынзэ спадзяецца, што многія афрыканцы будуць чытаць адгартацыю, бо “зараз з дапамогай кампутара не складана спампаваць поўны тэкст дакумента”. На думку іерарха дакумент можа быць цікавым для розных сацыяльных і прафесійных груп. Ён заахвоціў журналістаў, навукоўцаў, выкладчыкаў, палітыкаў і іншых грамадскіх лідэраў “адкрыць для сябе дакумент, пераварыць яго, вывучыць і спытаць сябе, што мы павінны зрабіць для садзейнічання прымірэнню, справядлівасці і міру на нашым кантыненце?”

Пасол Беніна пры Святым Пасадзе Тэадор Локо, пагадзіўся са словамі кардынала і сказаў, што адгартацыя, вельмі важны дакумент, бо закранае тэмы сапраўды важныя для кантыненту. Ён дадаў, што афрыканцы павінны звярнуць увагу на тое, што скажа Папа на працягу трох дзён прабывання ў Беніне, бо гэта рэальна можа дапамагчы вырашыць праблемы, якіх так шмат у Афрыцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.