2011-11-18 11:34:54

Бэнэдыкт XVI пачынае візіт у Афрыку


RealAudioMP3 Папа Бэнэдыкт XVI пачынае 18 лістапада свой трохдзённы візіт у Заходнюю Афрыку. Пасля шасцігадзіннага пералёту, ён прызямліцца ў 15.00 у міжнародным аэрапорце імя “Кардынала Бернардына Ганцін” у Катану, сталіцы Беніна. Краіна з’яўлялася да 1960 г. часткай Французскай Федэрацыі Заходняй Афрыкі. Рэспубліка Дагом – так называўся Бенін перад атрыманнем 51 год таму незалежнасці.

Пасля прыбыцця ў аэрапорце Пантыфіка прывітае Прэзідэнт Томас Боні Яі і каталіцкія іерархі Беніна. Бэнэдыкта XVI будуць суправаджаць тры афрыканскія курыяльныя кардыналы: Фрэнсіс Арынзэ, Пітэр Кодво Аппія Тарксан і Роберт Сара. Таксама Папу будзе суправаджаць паходзячы з Беніна новы сакратар Папскай рады па культуры, біскуп Бартэлэмі Адукону, і яго калега з Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, Жан-Мары Мупэндавату, выхадзец з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга.

Апошні вядомы як тэолаг і рэлігіязнаўца, належыць да “Кола студэнтаў Ратцынгера”, 8 кастрычніка 2011 г. атрымаў біскупскую сакру ў базыліцы св. Пятра. Ён быў апошнім аспірантам прафесара Ёзэфа Ратцынгера ў Рэгенсбургу і з’яўляецца блізкім сябрам кардынала Крыстафа Шонборна.

Нагодай для 22 замежнага падарожжа Папы з’яўляецца ўрачыстая публікацыя заключнага дакумента Сіноду Біскупаў Афрыкі ў 2009 г. Бэнэдыкт XVI назваў яго “Africae munus” і ў суботу падпіша падчас візіту ў гістарычна значнай базыліцы горада Уіда, а на наступны дзень перадасць дакумент падчас урачыстай св. Імшы на стадыёне ў Катану старшыням усіх афрыканскіх біскупскіх канферэнцый. Праграма другой паездкі Папы ў Афрыку прадугледжвае таксама сустрэчум з палітыкамі, дыпламатамі і рэлігійнымі лідэрамі. Яны паразмаўляюць аб бягучай сітуацыі на кантыненце.







All the contents on this site are copyrighted ©.