2011-11-17 11:06:59

Італія: каталіцкія дзеячы ў новым урадзе


RealAudioMP3 У склад новага ўрада Італіі, сфарміраванага эканамістам Марыё Монці, увайшлі Андрэа Рыкардзі заснавальнік і старшыня экуменічнай “Супольнасці св. Ігідзія” і Ларенцо Орнагі, рэктар каталіцкага ўніверсітэта “Сакро Куорэ” у Мілане.

Андрэа Рыкардзі быў прызначаны міністрам без партфеля па справах міжнароднага супрацоўніцтва і інтэграцыі, а Орнагі стаў міністрам культуры. Абодва новапрызначаныя міністры з’яўляюцца выкладчыкамі і маюць высокія навуковыя ступені.

Прафесар Андрэа Рыкардзі, акрамя выкладчыцкай дзейнасці з’ўяляецца актыўным грамадскім дзеячам. Адной з місій, заснаванай ім “Супольнасці св. Ігідзія”, з’яўляецца спрыянне вяртанню хрысціянскіх каштоўнасцяў у палітыку, развіццю экуменізма, вырашэнню шматлікіх сацыяльных праблем. Акрамя таго, новапрызначаны міністр прымаў актыў удзел у перамовах у Мазамбіку ў 1992 г., якія закончыліся падпісаннем мірнай дамовы пасля доўгай грамадзянскай вайны. Прафесар Рыкардзі з 1987 г. з’яўляецца арганізатарам серыі сустрэч пад назвай “Людзі і рэлігіі”, падчас якіх у духу міра і сяброўства сустракаюцца лідэры розных веравызнанняў.

Рэктар каталіцкага ўніверсітэта ў Мілане Ларэнцо Орнагі, акрамя актыўнага ўдзелу ў акадэмічным жыцці, уваходзіць у склад кіраўніцтва газеты італьянскага епіскапату “Avvenire”, а таксама займаецца праблемамі грамадскіх арганізацый у Італіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.