Святы Айцец сустрэнецца з прадстаўнікамі Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы
25 лістапада Бэнэдыкт
ХVI прыме на аўдыенцыі прэзідыюм Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы на чале з яе старшынёй
кардыналам Пэтэрам Эрдо. Сярод прысутных будзе знаходзіцца таксама арцыбіскуп Юзэф
Міхалік, старшыня польскага епіскапату, які адзначыў, што Рада – гэта міжнародны,
еўрапейскі орган, што рэалізуе душпастырскія праграмы Касцёла ў шчыльнай лучнасці
з Апостальскай Сталіцай. “Таму візіт у Святога Айца быў даўно запланаваны, а сустрэчы,
якія адбудуцца ў ватыканскіх кангрэгацыях з іх кіраўнікамі паспрыяюць таму, каб сумесна
вызначыць мэты дзейнасці на будучыню”, - сказаў арцыбіскуп Міхалік.