2011-11-17 16:05:56

Кардынал Шонборн: свабода – цудоўная ідэя біблійнай веры


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Венскі кардынал Шонборн звярнуў увагу на пашырэнне “язычніцкай” культуры ў Еўропе, якая характэрызуецца панаваннем астралогіі, забабонаў, неабгрунтаваных страхаў і павелічэннем колькасці абортаў. У артыкуле апублікаваным у часопісе “Das Judische Echo” іерарх адзначыў, што сённяшні стан Старога кантынента нагадвае часы першых стагодзяў нашай эры, калі хрысціянства ў Еўропе маргіналізавалася.

Кардынал Шонборн падкрэсліў важнасць захавання трох самых галоўных “плёнаў” хрысціянства, якія аказалі вялікі ўплыў на Еўропу і якія “нельга сапсуць”. Першы з іх – гэта свядомасць таго, што чалавек быў створаны на падабенства Бога, які з’яўляецца фундаментам яго годнасці. Другім – упэўненасць у адзінстве чалавечай сям’і, а трэцім – свабода, акрэсленая каталіцкім іерархам, як “цудоўная ідэя біблійнай веры”. Кардынал Шонборн адзначыў, што менавіта “вернасць праву на свабоду зрабіла Еўропу вялікай”.

“Біблійная запаведзь вернасці Богу, а не чалавеку, прынесла элемент свабоды перад абліччам прымусаў, якія існавалі з боку грамадстваў. Свабода чалавека-хрысціяніна, знайшла свой цудоўны выраз, у пазіцыі якую занялі ў часы гітлераўскага нацызма такія вялікія сведкі Хрыста, як Дзітрых Бонхёфер ці Франц Егерштэтэр. Гэты фермент свабоды робіць хрысціянства, таксама і ў сучаснай Еўропе, свабодным перад патрабаваннямі мэйнстрыму, паліткарэктнасці ці проста моды”, - падкрэсліў іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.