2011-11-17 15:48:25

Візіт Папы ў Бенін – даніна памяці ахвярнасці місіянераў


RealAudioMP3 Як паведаміў інфармацыйнаму агенству “Fides” навуковы каардынатар даследаванняў па гісторыі і духоўнасці Таварыства Афрыканскіх Місій кс. Рэнцо Мандзірола, апостальскае падарожжа Бэнэдыкта XVІ у Бенін, з’яўляецца данінай памяці ахвярнасці шматлікіх місіянераў, якія неслі і нясуць Евангелле на Чорны кантынент. Менавіта Бенін стаў 150 гадоў таму цэнтрам, адкуль распаўсюдзіліся промні Евангелізацыі на суседнія краіны: Нігерыю, Гану, Тога, Бераг Слановай Косці і Камерун.

Кс. Мандзірола адзначае, што падарожжа Папы ў Бенін прызнае таксама вялікую ролю першай ў Афрыцы каталіцкай семінарыі, праца якой дала магчымасць сфарміраваць на кантыненце мясцовую іерархію.

Бэнэдыкт XVІ будзе маліцца ля гробу свайго сябра кардынала Ганцін, першага афрыканца, які адыграў важную ролю ў працы Рымскай Курыі. Святы Айцец, па словах кс. Мандзіролы, быў асабліва прывязаны да памерлага; яны разам былі далучаны да кардынальскай калегіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.