2011-11-17 12:26:49

Біскупы Ганы заклікаюць да справядлівага размеркавання нафты


RealAudioMP3 Канферэнцыя Біскупаў Ганы скіравала пасланне пад назвай “Добры ўрад дзеля міру”. Паводле агенцтва “Misna”, біскупы гэтай заходнеафрыканскай краіны падкрэсліваюць небяспеку, спалучаную з новым статусам нафтавых кампаній у краіне. Рашэнні, як пішуць іерархі, неабходна прымаць у святле агульнанацыянальных інтарэсаў. Неабходна ўлічваць замежны вопыт і заўсёды памятаць, што рэсурсы трэба выкарыстоўваць адказным чынам і пры поўнай празрыстасці. Для гэтага дастаткова рэгулярна публікаваць усю інфармацыю адносна кантрактаў і праграм вытворчай дзейнасці.

Цэнтральная думка звароту Канферэнцыі Біскупаў Ганы – гэта перакананне, што толькі справядлівае, узважанае і ўважлівае размеркаванне нацыянальных багаццяў краіны можа дапамагчы прадухіліць насілле і, як следства, крызіс на ўсіх узроўнях.

У дакуменце адзначаецца, што ад моманту прыняцця ў 1992 г. Канстытуцыі, Гана прытрымліваецца ліберальнай мадэлі, што вядзе да станоўчых перамен ва ўладзе. Вялікія запасы нафты ў краіне – гэта новае выпрабаванне, якое чакае краіну ў бліжэйшай будучыні.








All the contents on this site are copyrighted ©.