2011-11-17 12:04:43

Арцыбіскуп Цоліч аб злачынствах неанацыстаў


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Цоліч, старшыня Канферэнцыі Біскупаў Германіі, рашуча асудзіў дзейнасць, раскрытых нямецкай паліцыяй неанацысціх тэрарыстычных груповак, якімі на працягу апошніх 10 гадоў былі забіты некалькі дзесяткаў грамадзян Турцыі і Грэцыі. “Злачынствы ўчыненыя неанацыстамі з’яўляюцца сведчаннем непавагі да чалавецтва і выпадам супраць таго, што прадстаўляе наша супольнае жыццё”, - адзначыў у спецыяльным паведамленні арцыбіскуп Цоліч. Іерарх падкрэсліў, таксама, што праблемы эмігрантаў, знаходзяцца ў цэнтры ўвагі Каталіцкага Касцёла.

Арцыбіскуп заклікаў да большай пільнасці з боку грамадскасці і палітыкаў, каб “прадухіліць падобныя злачынствы ў будучыні” і “заўсёды памятаць аб пачуццях моладзі”. Іерах адзначыў, што неабходна большая увага да праблем эмігрантаў, бо “абыякавасць і ігнараванне могуць спрыяць пашырэнню бесчалавечнасці ў грамадстве”.








All the contents on this site are copyrighted ©.