2011-11-16 15:00:45

Індыя: кардынал Таран прыняў удзел у міжрэлігійнай сустрэчы


RealAudioMP3 Кардынал Жан-Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, адзначыў, што хрысціяне і джаіністы, вызнаўцы старажытнай рэлігіі, якая з’явілася ў Індыі прыкладна ў VI ст. да н.э. і паказвае шлях да чалавечай дасканаласці на аснове адмовы ад насілля, павінны аб’яднаць свае намаганні з мэтай спрыяць свабодзе і годнасці чалавечай асобы.

Кіраўнік ватыканскай дыкастэрыі знаходзіцца з афіцыйным візітам у Індыі. У Нью-Дэлі ён прыняў удзел у семінары на тэму адносін паміж хрысціянамі і джаіністамі. Прамаўляючы да ўдзельнікаў форуму кардынал Таран падкрэсліў, што дзве рэлігіі маюць шмат агульнага. “Як хрысціяне, так і джайністы падтрымліваюць святасць жыцця і заклікаюць да яго абароны. Нашым пакліканнем з’яўляецца спрыянне павазе да жыцця, міру, гармоніі і адмовы ад насілля ў сённяшнім свеце”, - сказаў кардынал.

Ватыканскі іерарх заклікаў усіх удзельнікаў палітычнага і эканамічнага жыцця Індыі станавіцца актыўнымі прапаведнікамі культуры жыцця. Ён падкрэсліў, што хрысціяне і джайністы могуць супрацоўнічаць у абароне навакольнага асяроддзя, спрыянні каштоўнасцям сям’і і павазе да разнастайнасці веравызнанняў.

У наш час джайнізм прадстаўлены невялікай, але ўплывовай рэлігійнай супольнасцю, каля 12 млн. чалавек, якія пражываюць пераважна ў Індыі








All the contents on this site are copyrighted ©.