2011-11-16 15:55:44

ЗША: з’явіцца ардынарыят для былых англікан


RealAudioMP3 “1 студзеня ў ЗША з’явіцца ардынарыят для былых англікан”, - расказаў падчас пленарнай сесіі амерыканскага епіскапата, якая праходзіць у Балціморы, арцыбіскуп Вашынгтонскі кардынал Дональд Вюрл. Іерарх адзначыў, што з просьбай аб прыняцці святарскіх пасвячэнняў у Каталіцкім Касцёле звярнуліся 67 англіканскіх святароў, 35 з якіх ужо атрымалі папярэдні дазвол Кангрэгацыі Веравучэння. Гэта азначае, што зараз яны могуць пачаць праходзіць другі этап падрыхтоўкі, які прадугледжвае знаёмства з мінулым кандыдатаў да святарства, праверку іх псіхічнага стану і прадстаўленне рэкамендацый кіраўніцтва Англіканскай Царквы.

На сённяшні дзень адзінай у свеце структурай для былых англікан з’яўляецца створаны 15 студзеня 2011 г. Персанальны ардынарыят Маці Божай Уолсінгемcкай на тэрыторыіі Англіі і Уэльса. Таксама абмяркоўваецца магчымасць стварэння падобных структур у Аўстраліі і Канадзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.