2011-11-15 13:38:58

“Homo caritatis”. Тэхнічная рацыяналізацыя палітыкі


RealAudioMP3 Мы працягваем знаёмства з філасофіяй Жака Марытэна, выдатнага хрысціянска мысліцеля ХХ ст., думкі якога вельмі паўплывалі на ўсё сучаснае каталіцкае навучанне, у тым ліку і сацыяльнае. Нагадаю, што нашы разважанні грунтуюцца на найбольш сістэматызаванай працы Марытэна, якая называецца “Чалавек і дзяржава”. У ёй філосаф прадстаўляе сваё бачанне сутнасці палітычнага жыцця і дэмакратыі.

У мінулай праграме мы пачалі размову аб праблеме мэты і сродкаў у рацыяналізацыі палітычнага жыцця. Мы ўбачылі, што існуе два шляхі: адзін – тэхнічны і больш лёгкі, а іншы маральны, адпаведна больш доўгі і цяжкі. У чым жа іх сутнасць? Прапаную ў сённяшняй праграме пачаць знаёмства з першым – выкарыстанне тэхнічных сродкаў у палітыцы.

Несправядлівая ўлада знішчае сама сябе

Марытэн, адзначае, што яшчэ не світанку сучаснай навукі і гісторыі Нікола Макіявелі ў сваім трактаце “Уладар” прапанаваў філасофію, якая была чыста тэхнічнай рацыяналізацыяй палітыкі; іншымі словамі, ён пераўтварыў у рацыянальную сістэму тыя прынцыпы, якімі людзі часцей за ўсё карыстаюцца ў рэальнасці, падпарадкоўваючы свае паводзіны штучным формам і правілам. Такім чынам, добрай палітыкай, стала палітыка немаральная і паспяховая: мастацтва захопу і ўтрымання ўлады любымі сродкамі – нават дрэнымі. Адзінай умовай павінна быць тое, што гэтыя сродкі дапамогуць дасягнуць поспех.

Макіявелі, у сваіх разважаннях дайшоў яшчэ далей – ён казаў, што калі ўладар ці нацыя паважаюць справядлівасць, то яны асуджаны на зняволенне іншымі ўладарамі ці нацыямі, якія вераць толькі ва ўладу, гвалт, вераломства і беззаконную сквапнасць.

Марытэн, адказваючы, на гэта сцвярджэнне кажа, што па-першае можна паважаць справядлівасць і пры гэтым заставацца разважным і моцным, а па-другое, рэальна макіявелізм не дасягае мэты. Дрэная ўлада разбурае сама сябе, і зводзіць да нулю тую карысць, якая з’яўляецца яе мэтай. Такім чынам унутраная дыялектыка перамог зла асуджае гэтыя перамогі на непрацягласць.

Ілюзія хуткага поспеху Макіявелі

На думку Марытэна, развіццё нацыі, дзяржаў і цывілізацый, падпарадкавана прыроднаму ходу рэчаў, дзе мараль з’яўляецца натуральнай і дзе жыццё і смерць залежаць як ад фізічных, так і маральных прычын. Справядлівасць, развіваецца ў прыродзе, па сваёй каўзальнай схеме і вядзе да дабрабыту і поспеху ў будучыні, як здаровыя сокі раслін спрыяюць з’яўленню цудоўных плёнаў, а макіявелізм працуе па ўласнай прычыннасці і вядзе да разбурэння і краху.

Ілюзія, якая ўласціва Макіявелізму – гэта ілюзія хуткага поспеху. Гэты хуткі поспех часцей за ўсё абмяжоўваецца срокам дзейнасці і жыцця злога ўладара. Марытэн, адзначае, што хуткі поспех – гэта поспех аднаго чалавека, а не дзяржавы ці нацыі. Чым больш жудаснай па глыбіні і моцы з’яўляецца ўлада зла, тым менш будзе гістарычная працягласць унутраных паляпшэнняў і жыццёвай энергіі, якую можа асягнуць дзяржава.

Чым больш дасканалай і бязлітаснай становіцца тэхніка падпарадкавання, усеагульны ўзаемны шпіянаж, прымусовая праца, масавыя дэпартацыі і масавыя знішчэнні, уласцівыя таталітарным дзяржавам, тым цяжэй становіцца змяніць, ці з дапамогай знешніх сіл перамагчы гэтых гігантцкіх макіявеліскіх робатаў. Вялікая сіла гвалту з’яўляецца сведчаннем вялікай чалавечай слабасці, такіх рэжымаў. Знішчэнне чалавечага сумлення і свабоды, з прычыны таго, што параджае страх і пачуццё неабароннасці, з’яўляецца разбуральным працэсам для грамадства.

Марытэн, пытаецца: Колькі можа працягвацца ўлада дзяржавы, якая усё больш становіцца падобнай на гіганта ў адносінах знешніх і тэхнічных сіл, і на карліка ў адносінах да сіл унутраных, чалавечых, жыццёвых? На яго думку, такая дзяржава зможа існаваць максімум на працягу некалькіх пакаленняў, але не зможа ўкараніцца ў доўгім гістарычным жыцці нацыі.

Ітак. Для таго, каб палітыка была чымсці ў сваёй аснове маральным, каб палітыка была добрай, у яе фундаменце павінна быць справядлівасць. Важна, падкрэсліць, што справядлівасць, як правіла, не вядзе людзей да хуткага поспеху ў межах кароткага прамежку часу, на працягу жыцця аднаго чалавека. Але ў вымярэнні жыцця чалавечых супольнасцяў, яна з’яўляецца фундаментальнай.








All the contents on this site are copyrighted ©.