2011-11-15 15:49:53

Папа прывітаў удзельнікаў “Падворку язычнікаў” у Тыране


RealAudioMP3 15 лістапада Бэнэдыкт XVI скіраваў пасланне да ўдзельнікаў сустрэчы, якая праходзіць у Тыране ў рамках ініцыятывы “Падворак язычнікаў”. Папа адзначыў, што гэты форум з’яўляецца “цудоўнай магчымасцю дыялога, сустрэчы і параўнання, для таго, каб разам ісці на шляху да праўды”. Пантыфік прывітаў усіх удзельнікаў ініцыятывы і выказаў сваю блізкасць і ўвагу. Пасланне, скіраванае на імя кардынала Джанфранко Равазі, старшыні Папскай рады па культуры, прачытаў сёння Апостальскі нунцый у Албаніі арцыбіскуп Раміро Малінары Інглес падчас сустрэчы, якая прайшла ў Тыранскім універсітэце.

Ініцыятыва “Падворак язычнікаў” нарадзілася дзякуючы Бэнэдыкту XVI і рэалізуецца Папскай радай па культуры. Яе мэта заключаецца ў спрыянні развіццю дыялога і культуры ўзаемнай павагі паміж веруючымі і няверуючымі. 14-15 лістапада сустрэча ў рамках гэтай ініцыятывы праходзіць у сталіцы Албаніі Тыране.








All the contents on this site are copyrighted ©.