2011-11-15 14:18:39

Ліван: Інтэграцыя хрысціян у грамадства па прыкладу Еўропы


RealAudioMP3 Пры падтрымцы Камісіі Канферэнцый Біскупаў Еўрапейскай Супольнасці (COMECE) у сталіцы Лівана Бейруце 18-19 лістапада пройдзе сустрэча на тэму “Будучыня хрысціян Блізкага Усходу: крок да рэлігійнай свабоды”. Яна праводзіцца па ініцыятыве ліванскіх парламентарыяў у бейруцкім універсітэце Сятога Духа пры ўдзеле Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы.

Удзельнікі абмяркуюць найбольш непакоячыя рэгіён праблемы, якія тычацца свабоды сумлення хрысціян і іншых меншасцяў краіны, а таксама правоў чалавека і павагі да яго годнасці, незалежна ад веравызнання. На думку арганізатараў, менавіта Еўропа з’яўляецца добрым прыкладам інтэграцыі хрысціян у публічную сферу.

У нядзелю, 19 лістапада мараніцкі Патрыярх Бешара Бутрус Рай узначаліць св. Імшу на заканчэнне прац форуму.








All the contents on this site are copyrighted ©.