Беларусь: Пінская вуліца названа ў гонар кардынала Свёнтка
У гонар кардынала
Казіміра Свёнтка ў Пінску перайменавалі вуліцу. Цяпер частка былой вуліцы Веры Харужай
носіць імя аднаго з самых вядомых каталіцкіх іерархаў Беларусі. Яна прылягае да Пінскай
духоўнай семінарыі (яе скончыў кардынал у 1939 г.) і катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай
Панны Марыі (у 1954 г. пасля 10 гадоў ГУЛАГА кс. Свёнтэк стаў яе пробашчам).
Дзякуючы
намаганням кардынала ў 1991 г. і пачалося аднаўленне ўсяго комплекса будынкаў былога
кляштара францішканаў, зноў адчыніла свае дзверы семінарыя. Вялікая частка жыцця памерлага
іерарха звязана с Пінскам – вучоба, святарскае пасвячэнне, доўгія гады служэння, пасада
Апостальскага Адміністратара Пінскай дыяцэзіі, тут ён атрымаў навіну аб далучэнні
да калегіі кардыналаў. Тут Казімір Свёнтэк і адышоў у вечнасць ва ўзросце 96 гадоў.
Здарылася гэта 21 ліпеня 2011 г., і адразу жыхары Пінска задумалі ўшанаваць і ўвекавечыць
памяць памерлага іерарха.
Ініцыятыву грамадскасці падтрымалі гарадскія ўлады,
а дэпутаты гарсавета зацвердзілі гэта рашэнне. Цяпер на дамах вуліцы Казіміра Свёнтка
размешчаны і адпаведныя шыльды з новай назвай. Яны доўга будуць нагадваць турыстам
і жыхарам Пінска аб чалавеке, які непарыўна звязаўшы сябе з Каталіцкім Касцёлам, увайшоў
у гісторыю краіны. Ён сам быў цэлай гісторыяй.