2011-11-15 15:31:23

Англіканскія іерархі хочуць застацца ў парламенце


RealAudioMP3 “Прысутнасць прадстаўнікоў рэлігій у Палаце Лордаў з’яўляецца адным з самых яскравых сведчанняў адносін паміж Царквой і дзяржавай”, - падкрэслілі ў сваім спецыяльным пасланні Архіепіскап Кентэрберыйскі Роўэн Уільямс і Архіепіскап Ёркскі Джон Сэнтаму. Іерархі апублікавалі свой зварот у сувязі са з’яўленнем праекта ўрада аб рэформе гэтай палаты англійскага парламента.

Сёння адной з функцый Палаты Лордаў з’яўляецца перагляд законапраектаў, які не былі дастаткова ясна і дэтальна сфармуліраваны Палатай Абшчын. У Палату Лордаў уваходзяць таксама рэлігійныя дзеячы, якія маюць тытул Духоўных Лордаў. Сярод іх – прадстаўнікі пяці самых старажытных дыяцэзій краіны: Архіепіскап Кентэрберыйскі, Архіепіскап Ёрскі, Епіскап Лонданскі, Епіскап Дарэмскі і Епіскап Вінчэстэрскі. У Палату Лордаў уваходзяць больш за 700 членаў, сярод якіх 26 Духоўных Лордаў – прадстаўнікоў розных рэлігійных супольнасцяў.

Рэформа, якую збіраецца правесці ўрад, заключаецца ў тым, каб паменшыць колькаць лордаў да 300. Акрамя таго, прапануецца ўвесці выбарнасць 80% лордаў, замест прызначэння каралевай, якое дзейнічае сёння. Што тычыцца рэлігійных прадстаўнікоў, плануецца паменшыць іх колькасць з 26 да 12.

“Палата лордаў павінна засталацца па сваёй сутнасці органам, які будзе кантраляваць прыняцце законаў”, - гаворыцца ў звароце іерархаў. Акрамя таго, звяртаецца ўвага на неабходнасць больш шырокага прадстаўніцтва грамадзянскай супольнасці ў парламенце Вялікабрытаніі. Біскупы заклікаюць захаваць прадстаўніцтва ў парламенце ўсіх англіканскіх епіскапаў і іншых рэлігійных лідэраў.








All the contents on this site are copyrighted ©.