2011-11-14 11:56:03

Мінск: Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кардыналам Куртам Кохам


RealAudioMP3 14 лістапада Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Мінску са старшынёй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардыналам Куртам Кохам. Як паведамляе “БелТа”, кіраўнік дзяржавы чакае ад Ватыкана больш актыўнай пазіцыі па абароне інтарэсаў Беларусі на Захадзе.

“Ад Каталіцкага Касцёла і асабіста ад папы Бэнэдыкта XVI мы чакаем большага ў абароне нашых інтарэсаў, асабліва на Захадзе”, - сказаў Лукашэнка. “Мы не прымаем той палітыкі, якая зараз праводзіцца еўрапейцамі ў дачыненні да Беларусі”. На думку Прэзідэнта Беларусі, гэта ненармальна і таму ён асабіста чакае больш актыўнай пазіцыі ў гэтым накірунку з боку Каталіцкага Касцёла”.

“У гэтым бяздонным, несправядлівым свеце самым справядлівым, напэўна, сусветным органам з'яўляецца Касцёл. Хацелася б, каб Касцёл сказаў сваё слова ў абарону справядлівасці”, - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Каталіцкаму Касцёлу за тую падтрымку, якую ён аказвае Беларусі, у тым ліку на міжнароднай арэне. Прэзідэнт адзначыў, што да гэтага часу памятае ўсе моманты сустрэчы з папам Бэнэдыктам XVI, якая зрабіла на ім моцнае ўражанне. Лукашэнка папрасіў перадаць Пантыфіку добрыя пажаданні ад сябе асабіста і ад імя беларускага народа, здароўя, доўгіх гадоў жыцця і той вялікай актыўнасці, якую ён падтрымлівае на працягу апошніх гадоў.







All the contents on this site are copyrighted ©.