У Аўстрыі ў апошнія
гады стабільна расце колькасць членаў мужчынскіх манаскіх супольнасцяў. Паводле апошніх
дадзеных Канферэнцыі вышэйшых настаяцеляў мужчынскіх кангрэгацый Аўстрыі, у цяперашні
час у краіне пражывае 2213 законнікаў, сярод якіх – 1710 святароў. У 2005 г. іх налічвалася
толькі 1953. Пры гэтым рост колькасці законнікаў адбываецца за кошт аўстрыйцаў, а
не дзякуючы тым, хто прыязджае з-за мяжы. У Аўстрыі ў агульнай складанасці налічваецца
285 мужчынскіх кляштараў.
Найбуйнейшым каталіцкім ордэнам у краіне з'яўляюцца
бэнэдыктынцы (каля 370), затым ідуць францішкане (каля 140). 3-е месца па колькасці
займаюць вербісты (100 законнікаў).
Паводле афіцыйных дадзеных Апостальскай
Сталіцы, ва ўсім свеце налічваецца каля 920 тыс. членаў манаскіх супольнасцяў. Большую
частку з іх (каля 729 тыс.) складаюць законніцы. Колькасць законнікаў амаль у чатыры
разы меншая – каля 135 тыс.