2011-11-13 12:35:56

Бэнэдыкт XVI перад малітвай “Анёл Панскі”: без любові, усе іншыя дары непатрэбныя


RealAudioMP3 13 лістапада перад малітвай “Анёл Панскі” Бэнэдыкт XVI заклікаў вернікаў да плённага і радаснага чування, а таксама актыўнага карыстання самым галоўным дарам, які мы атрымалі ад Пана – бескарыснаю любоўю.

"Дарагія браты і сёстры! - сказаў папа.

Слова Божае на гэту нядзелю – перадапошнюю у гэтым літургічным годзе – папярэджвае нас аб часовасці зямнога інсавання і заклікае жыць як пілігрымы, трымаючы свой позір на мэце, якой з’яўляецца Бог, які нас стварыў, і стварыў для сябе (пар. Св. Аўгустын, Споведзь, 1,1), а таксама з’яўляецца нашым апошнім лёсам і сэнсам жыцця. Неабходнай умовай для дасягення гэтай важнай рэальнасці з’яўляецца смерць, пасля якой адбываецца Апошні суд Божы. Апостал Павел нагадвае нам, што “дзень Пана прыйдзе, як злодзей пасярод ночы” (1 Тэс 5,2), гэта значыць раптоўна. Свядомасць хвалебнага вяртання Пана Езуса натхняе нас жыць чуваючы, чакаючы Яго аб’яўлення і пастаянна памятаючы аб Яго першым прыходзе.

У цудоўнай прыпавесці аб талантах, перададзенай нам евангелістам Мацвеем (пар. 25, 14-30), Езус расказавае а трох слугах, якім гаспадар, на час адсутнасці даручыў сваю маймасць. Двое з іх паводзілі сябе добра, бо змаглі падвоіць атрыманае багацце. Трэці, аднак, закапаў грошы, якія даў яму гаспадар. Калі гаспадар вярнуўся дамоў, пачаў патрабаваць ад слугаў рахунку з даверанай маёмасці. Першыя два слугі яму спадабаліся, а трэці не. Гэты слуга, які закапаў свой дар неацаніўшы яго, кепска зрабіў рахунак: ён паводзіў сябе так, нібыта яго гаспадар не павінен быў вярнуцца, і нібыта дзень у які трэба было даць справаздачу ніколі не прыйдзе. Гэтай прыпавесцю, Езус хоча навучыць сваіх вучняў добра карыстацца дабротамі і дарамі: Бог кліча кожнага чалавека да жыцця і дае яму неабходныя таланты, давяраючы аначасова місію, якую неабходна выканаць.

Трэба быць неразумным, каб думаць, што атрыманыя дары належаць нам самі, а таксама адмаўляцца ад карыстання імі, бо гэта супярэчыць мэце нашага існавання. Каментуючы гэты евангельскі фрагмент, св. Грыгорый Вялікі, адзначае, што Пан кожнаму з нас дае свой дар бескарыснай любові. Святы пісаў: “І таму неабходна, браты мае, каб вы клапаціліся аб дары любові, і карысталіся ім у кожным учынку” (Гаміліі да Евангелля 9,6). І пасля гэта ён удакладняе, што сапраўдная любоў заключаецца ў тым, каб любіць нашых сяброў і ворагаў і дадае: “калі камусці не хапае гэтай цноты, ён губляе ўсе багацці якія мае, пазбаўляецца атрыманых талантаў і адкідаецца ў цемру”.

Дарагія браты, прымем гэта запрашэнне да чування, да якога шмат разоў нас запрашае Святое Пісанне. Яно заключаецца ў тым, каб ведаць, што Пан вернецца і захоча ўбачыць у нас плёны сваёй любові. Любоў з’яўляецца фундаментальным дабром, якое ніхто не можа пакінуць без выкарыстання і без якога, усе іншыя дары непатрэбныя (пар. 1 Кар 13, 3). Калі Езус да такой ступені палюбіў нас, што даў за нас сваё жыццё (пар. 1 Ян 3, 16), як можа мы не любіць усім сэрцам адзін аднаго? (Пар. 1 Ян 4, 11). Толькі практыкуючы любоў, мы можа прыняць удзел у радасці нашага Пана. Панна Марыя няхай навучае нас плённаму і радаснаму чуванню на шляху да сустрэчы з Богам".

Пасля малітвы “Анёл Панскі”, Папа заклікаў да малітвы за людзей якія пакутуюць ад дыябету, а таксама за тых хто ім дапамагае, бо менавіта сёння адзначаецца Сусветны дзень дыябету. Пантыфік таксама нагадаў, што сёння Касцёл у Італіі святкуе Дзень удзячнасці, калі вернікі дзякуюць Пану за сабраны ўраджай. “Толькі з Богам нашыя палі прынясуць плёны”, - сказаў Святы Айцец і заклікаў да клопату аб зямлі і навакольным асяродзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.