2011-11-12 16:03:41

Выдадзены спецыяльны Імшал да візіту Папы ў Бенін


RealAudioMP3 Спецыяльна да Апостальскага візіту Бэнэдыкта XVI у Бенін, які пройдзе 18-20 лістапада, быў падрыхтаваны Імшал, у якім змешчаны літургічныя тэксты і апісанне асноўных момантаў падарожжа Папы ў гэту афрыканскую краіну. Імшал пачынаецца словамі, якія ўказваюць на адну з мэтаў візіту Пантыфіка: “Благаслаўлёны той, хто ў імя Пана, нясе добрую навіну прымірэння, справядлівасці і міру для ўсёй Афрыкі”. “Свет патрабуе прымірэння, справядлівасці і міра, але наш афрыканскі кантынент, мае асабліва вялікую патрэбу у гэтым, і Папа прыбудзе, каб указаць нам шлях да шчасця, якое мы можам атрымаць ад Бога”, - напісана ў Імшале.

Звяртаецца ўвага на тое, што кульмінацыяй візіту Бэнэдыкта XVI стане св. Імша, якая пройдзе ў нядзелю 20 лістапада, ва Урачыстасць Езуса Хрыста Валадара Сусвету на “Стадыёне сяброўства” у Катану. Літургія пройдзе на лацінскай мове і будзе суправаджацца грыгарыянскім спевам. “Будуць таксама гучаць афрыканскія спевы і літургічная музыка Бенінскага Касцёла”, - адзначаецца ў Імшале. Падчас св. Імшы будуць выкарыстоўвацца мясцовыя афрыканскія мовы: лінгала, дзітамары, міна, ідааха, локпа і барыба.

Асобная частка Імшала прысвечана апісанню лагатыпа Апостальскага падарожжа Папы і тлумачэнню яго значэння. Лагатып уяўляе сабой контур Афрыкі, які нагадвае выяву галуба – сімвалу міра і добра перадае асноўную мэту візіту Пантыфіка на афрыканскі кантынент. Накірунак палёта галуба пазначаны трыма колерамі – зялёным, жоўтым і чырвоным – колерамі дзяржаўнага сцяга Беніна. Голуб, намаляваны на лагатыпе, ляціць на усход, які сімвалізуе месца прысутнасці Бога. У цэнтры лагатыпа размешчана выява крыжа залатога колеру, які разам з белым колерам сімвалізуе сцяг Ватыкана, а таксама радасць і збаўленне для ўсёй Афрыкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.