2011-11-11 12:48:43

Святы Айцец: у сферы валантарыята нельга адмаўляцца ад хрысціянскіх прынцыпаў


RealAudioMP3 11 лістапада ў Клеменційскай залі Апостальскага палаца ў Ватыкане Бэнэдыкт XVI сустрэўся з удзельнікамі форума, арганізаванага Папскай радай “Cor Unum” з нагоды абвешчанага Еўрапейскім Саюзам Года валантарыята.

Папа адзначыў, што праз добрыя ўчынкі, якія здзейсняюць валанцёры ва ўсім свеце яны даюць вялікае сведчанне і умацоўваюць веру людзей ў Хрыста. “Для хрысціян, валанцёрская праца з’яўляецца не проста выразам добрай волі, але грунтуецца на асабістым вопыце Хрыста. Ён першы паслужыў чалавецтву, аддаўшы сваё жыццё для дабра ўсіх”, - нагадаў Пантыфік.

Святы Айцце звярнуў увагу на тое, што Бог працягвае чыніць так, праходзячы да нас у Эўхарыстыі, “бо такім чынам Ён аб’ядноўвае вертыкальнае вымярэнне Яго каштоўнага дара з гарызантальным вымярэннем нашага служэння на карысць бліжніх”. Папа адзначыў, што чалавек, праз свабоднае і шчырае служэнне становіцца сам падобным да Бога і з’яўляецца бачнай прыладай любові ў свеце, аб якой людзі смуткуюць сярод беднасці, адзіноты, маргіналізацыі і неадукаванасці.

Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што вырашыць гэтыя праблемы толькі з дапамогай валантарыята немагчыма, але ён з’яўляецца глебай, на якой з Божай дапамогай, можа ўзрастаць любоў і прыносіць шматлікія плёны.

Пантыфік заклікаў дзяржаўныя ўлады краін спрыяць развіццю валантарыята і па-сапраўднаму ацаніць уклад, які робяць вернікі сваёй актыўнай дзейнасцю ў грамадскім жыцці. Святы Айцец нагадаў, што развіццё дабрачыннасці ў Еўропе і свеце вельмі звязана з хрысціянствам, таму варта захоўваць асноўныя прынцыпы, якія тычацца клопату без дыскрымінацыі і павагі да чалавечай асобы. “Калі гэтыя карані адмаўляюцца наша дзенасць рызыкуе стаць толькі утылітарыскай і згубіць сваю глыбокую сутнасць”, - сказаў Папа.

У рымскім форуме, прысвечаным праблемам валантарыята, прымаюць удзел прадстаўнікі Беларусі: Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі, біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін і архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі.








All the contents on this site are copyrighted ©.