2011-11-11 12:02:14

Бэнэдыкт ХVI скіраваў пасланне да сем’яў у Эквадоры


RealAudioMP3 Бэнэдыкт ХVI скіраваў спецыяльнае пасланне да ўдзельнікаў ІІ Нацыянальнага Кангрэса Сем’яў, які праходзіць у Эквадоры пад дэвізам: “Сям’я ў місіі: праца і святкаванне на службе чалавеку і супольнаму дабру”.

“Грамадства гэта не проста асобныя індывідуўмы, але вынік адносін паміж людзьмі – мужчынамі і жанчынамі, бацькамі, дзецьмі і братамі, якія грунтуюцца ў сямейным жыцці на сувязі любові”, - падкрэсліў Папа. Пантыфік адзначыў таксама , што “працуючы чалавек адчувае сваю суб’ектыўнасць і прымае ўдзел у творчым плане Бога” і таму “неабходна гарантаваць яму магчымасць годнай, стабільнай працы, за якую ён зможа атрымліваць добры заробак і дзякуючы якой будзе прымаць ўдзел у развіцці грамадства”.

Святы Айцец звярнуў увагу на тое, што праца павінна злучацца з “часам для багатага і гарманічнага сямейнага жыцця”. “Спакойнае і канструктыўнае сямейнае асяроддзе, з’яўляецца першай школай працы”, у якой чалавек “развівае свае самыя шляхетныя імкненні”, - адзначыў Пантыфік. Папа звярнуў увагу на тое, што сямейнае жыццё вучыць нас таму, як перамагаць эгаізм, развіваць салідарнасць, не баючыся ахвяры ў дзеля шчасця іншых людзей.

Папа нагадаў таксама аб неабходнасці аднаўленні важнасці сэнсу свята ў сямецным асяродзі, асабліва удзелу у нядзельнай св. Імшы.

Сямейны форум у Эквадоры праходзіць 9-12 лістапада і з’яўляецца падрыхтоўкай да Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая пройдзе ў італьянскім Мілане ў 2012 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.