2011-11-09 16:21:22

Кардынал Кох спачувае у сувязі са смерцю Мітрапаліта Дамаскінаса


RealAudioMP3 Кардынал Курт Кох скіраваў спачувальную тэлеграму на імя Канстантынопальскага Патрыярха Барталамея І у сувязі са смерцю праваслаўнага Мітрапаліта Швейцарыі Дамаскінаса, якія памёр 5 лістапада.

Іерарх нагадаў аб адданасці Мітрапаліта справе дыялога і спрыяння адзінству паміж католікамі і праваслаўнымі. “Яго адносіны з дыкастэрыяй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству былі заўсёды вельмі цёплымі і інтэнсіўнымі, заснаванымі на шчырым і сардэчным сяброўстве”, - адзначыў кардынал Кох.

Старшыня Папскай дыкастэрыі скіраваў таксама спачувальную тэлеграму на імя новага праваслаўнага Мітрапаліта Швейцарыі Ерэміі. Іерарх нагадаў аб тым, што папа Бэнэдыкт ХVI быў удзячны за працу памерлага Мітрапаліта. Калі прадстаўнікі Фонда, якім кіраваў Мітрапаліт Дамаскінас падаравалі Папе Біблію, Новы Запавет і Каран, выдадзеныя іх выдавецтвам, Бэнэдыкт ХVI сказаў, што “перачытанне і адкрыццё тэкстаў, якія многія людзі лічаць святымі, абавязвае нас да ўзаемнай павагі ў кантэксце даверлівага дыялога”, узгадаў кардынал Кох.

Пахаванне памерлага праваслаўнага Мітрапаліта адбудзецца 10 лістапада ў швейцарскай Шамбэсы,








All the contents on this site are copyrighted ©.