2011-11-08 16:01:40

Рым: сустрэча прадстаўнікоў валанцёрскіх арганізацый


RealAudioMP3 10-11 лістапада ў Ватыкане, па ініцыятыве Папская рады “Cor Unum” пройдзе сустрэча прадстаўнікоў каталіцкіх валанцёрскіх арганізацый Еўропы. У форуме прымуць ўдзел каля 160 прадстаўнікоў дабрачынных арганізацый з 25 еўрапейскіх краін. Найважнейшым момантам мерапрыемства будзе сустрэча са Святым Айцом, якая пройдзе 11 лістапада.

Сакратар Папскай рады “Cor Unum” біскуп Джаванні Тосо, расказаў, што “ў грамадстве, якое жыве па законах рынкавай эканомікі, у якім прыбытак з’яўляецца асноўным крытэрыям жыцця, дзе нават асабістыя адносіны падвяргаюцца крытэрыям карыснасці, валантарыят сведчыць аб тым, што іншы чалавек не з’яўляецца канкурэнтам, але братам і што ён важней за грошы”.

Іерарх адзначыў, што валантарыят нарадзіўся для таго, каб адказаць на патрэбы чалавека ў імя Хрыста. “Валанцёры вельмі часта на шмат адказваюць на патрэбы чалавека перш чым дзяржава, бо раней бачаць, што чалавек знаходзіцца ў патрэбе”, - сказаў біскуп Тосо.

Форум які пройдзе у Рыме прымеркаваны да Еўрапейскага года валантарыята, абвешчанага Еўрапейскім Саюзам.








All the contents on this site are copyrighted ©.