2011-11-07 13:34:44

Пантыфік прыме рэлігійных дзеячоў Ізраіля


RealAudioMP3 Папа Бэнэдыкт XVI 10 лістапада прыме на аўдыенцыі ў Ватыкане дэлегацыю рэлігійных дзеячоў Святой Зямлі. Сярод членаў дэлегацыі “Рады лідэраў рэлігійных супольнасцяў у Ізраілі”: Лацінскі Патрыярх Іерусаліма Фуад Туаль, Галоўны рабін Ізраіля Ёна Мецгер, а таксама старшыня ізраільскай канферэнцыі імамаў шэйх Мухамед Ківан.

Як гаворыцца ў заяве пасольства Ізраіля пры Святым Пасадзе, сустрэча Папы з дэлегацыяй падкрэслівае пазітыўны стан дыялогу паміж Апостальскай Сталіцай і Ізраілем. Мэтай сустрэчы з’яўляецца каардынацыя ініцыятыў па мірным суіснаванні шматлікіх рэлігійных супольнасцяў у краіне.

Дэлегацыя рэлігійных лідэраў Ізраіля сустрэнецца таксама з Прэфектам Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў кардыналам Леанарда Сандры і старшынёй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардыналам Куртам Кохам, а таксама высокімі прадстаўнікамі Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу.







All the contents on this site are copyrighted ©.