2011-11-07 15:47:41

Мітрапаліт Іларыён: настальгія па Сталіну – гэта блюзнерства


RealAudioMP3 Кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата Мітрапаліт Іларыён рашуча выказаўся аб абаронцах сталінізму, асабліва сярод праваслаўных вернікаў. “Гісторыя зрабіла прысуд. Усялякага роду настальгія па сталінізму, асабліва калі авалодвае святаром – з’яўляецца блюзнерствам”, - сказаў іерарх.

Мітрапаліт задаў пытанне: “Ці магчыма пакланяцца новамучанікам і ў той жа час мець павагу да Сталіна?”. На яго думку, гэта як пакланяцца Яну Хрысціцелю і адначасова шанаваць Ірада. Мітрапаліт Валакаламскі працытаваў словы праваслаўнага святара Віталія Уткіна, сакратара Іванаўскай епархіі. Апошні выказаў сваё захапленне Сталіным, крытыкуючы “інтэлектуалаў”. На яго думку яны “бескарысныя” для краіны, а гаварыць аб “праваслаўнай інтэлігенцыі” – гэта “супярэчнасць сама ў сабе”.

Мітрапаліт Іларыён сказаў, што “інтэлектуалы з’яўляюцца важнай часткай Праваслаўнай Царквы”. Іерарх выказаў упэўненасць у тым, што шчыльныя адносіны паміж царкоўнымі ўладамі і “інтэлектуаламі” з’яўляюцца “абсалютна неабходнымі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.