2011-11-07 13:59:54

Ватыканскі кардынал: Медыя змяншаюць колькасць святарскіх пакліканняў


RealAudioMP3 Скарачэнне колькасці новых святароў у многіх заходніх краінах, на думку адказнага за падрыхтоўку духавенства ў Рымскай курыі кардынала Зянона Грахалеўскага, з’яўляецца вынікам негатыўнага ўплыву некаторых сродкаў масавай інфармацыі. Гэта падсілкоўваецца крытыкай Каталіцкага Касцёла і яго святароў, адзначыў іерарх у інтэрв’ю “L'Osservatore Romano”. Дамінуючая роля СМІ, пачаўшы з газет і скончыўшы на тэлебачанні і Інтэрнэце, не пакідае месца на цішыню, медытацыю і малітву.

Іншымі прычынамі змяншэння колькасці кандыдатаў да святарства ў заходніх краінах Прэфект Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі назваў секулярызаванае асяроддзе і адсутнасць належнай працы па пошуку пакліканняў. Іерарх адзначыў, што не гледзячы на складаную сітуацыю ў Заходняй Еўропе, колькасць кандыдатаў да святарства ў свеце расце.

Кардынал Грахалеўскі выступіў з дакладам на міжнароднай канферэнцыі па святарскіх пакліканнях, якая завяршылася ў суботу ў Рыме. Нагодай для форуму стала стварэнне 70 гадоў таму папам Піем XII Папскай арганізацыі па святарскіх пакліканнях.







All the contents on this site are copyrighted ©.