2011-11-07 11:44:43

Былы нунцый у Беніне: візіт Папы дасць Касцёлу новы імпульс


RealAudioMP3 18-20 лістапада 2011 г. папа Бэнэдыкт ХVI наведае афрыканскую краіну Бенін. З гэтай нагоды ватыканскае выдавецтва “Libreria Editrice Vaticana” апублікавала на французскай мове кнігу пад назвай: “Бенін і Апостальская Сталіца”, прэзентацыя якой прайшла ў сядзібе Ватыканскага радыё. У сустрэчы прыняў удзел арцыбіскуп Бэртэлло, кіраўнік Губернатарата Дзяржавы Ватыкан, які ў 80-х гадах мінулага стагоддзя быў Апостальскім Нунцыем у Беніне. У інтэрв’ю нашаму радыё іерарх распавёў аб сітуацыі, якая існавала ў Беніне, падчас яго працы там.

“Я меў выключную магчымасць знаходзіцца ў гэтай краіне у гістарычны момант для яе, калі была створана так званая “Нацыянальная Канферэнцыя”, у склад якой увайшлі прадстаўнікі ўсіх палітычных і культурных асяроддзяў краіны. Яны намагаліся знайсці шляхі выхаду з цяжкай сітуацыі пасля грамадзянскай вайны.”, - узгадаў іерарх.

“Спачатку Бенін меў перыяд марксісцка-ленінскай дыктатуры, якая не толькі парушала правы чалавека, але і прывяла краіну да сапраўднага голаду. Калі б Прэзідэнт Кэрэку не адкрыўся на новую палітыку, калі б не зацвердзіў іншай палітыкі ў галіне правоў чалавека, не атрымаў бы міжнароднай дапамогі. “Нацыянальная Канфрэнцыя” такім чынам дала пачатак зменам у жыцці краіны, якія Бенін рэалізуе з 1972 г.”.

Арцыбіскуп Бэртэлло выказаў спадзяванне, што другі візіт папы Бэнэдыкта ХVI у Афрыку дасць магчымасць Беніну ажывіць сваю веру і дазволіць Касцёлу адчуць моцны місійны запал у абвяшчэнні Евангелля, не толькі ў сваёй краіне, але таксама за яе межамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.