2011-11-06 10:46:25

Папа прызначыў пасланніка на юбілейныя ўрачыстасці ў Празе


RealAudioMP3 Кардынал Ёахім Майснер, арцыбіскуп Кёльнскі будзе прадстаўляць папу Бэнэдыкта ХVI на юбілейным святкаванні 800-годдзя з дня нараджэння св. Агнешкі Чэшскай. Урачысасць адбудзецца 12 лістапада 2011 г. ў Празе. Святы Айцец у сваім спецыяльным лісце да кардынала Ёахіма Майснера напісаў, што “цяжкія і смутныя часы, калі вернікаў з-за іх прыналежнасці да хрысціянскай веры у Чэхіі пераследавалі, можна прызнаць, што прамінулі”. Таксама сёлета адзначаецца 800-годдзе заснавання св. Агнешкай Кангрэгацыі законніц кларысак.

Бэнэдыкт ХVI у сваім лісце адзначае. што чэшскую кларыску кананізаваў яго папярэднік, бл. Ян Павел ІІ, 12 лістапада 1989 г., некалькі дзён перад выбухам у Празе “аксамітнай рэвалюцыі”. Гэтая рэвалюцыя паклала канец камунізму і рэлігійным пераследаванням у Чэшскай Рэспубліцы. Святы Айцец лічыць, што тамашні Касцёл увайшоў на бяспечны і памысны шлях. Папа спадзяецца, што ў будучыні гэта прынясе шчодрыя плады, а ўшанаванне св. Агнешкі будзе пашырацца з духоўнай карысцю для вернікаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.