2011-11-06 14:55:12

ЗША: католікі і яўрэі супрацоўнічаюць у абароне рэлігійнай свабоды


RealAudioMP3 Старшыня Канферэнцыі Біскупаў ЗША, арцыбіскуп Цімаці Долан прыняў удзел у кангрэсе “Anti-Defamation League”, гістарычнай міжнароднай арганізацыі, якая выступае супраць антысемітызму. У сваёй прамове падчас прац форума іерарх адзначыў, што “католікі і яўрэі могуць лепш выкарыстаць прагрэсы, дасягнутыя ў іх адносінах у апошніх 50-ці гадах, калі аб’яднаюць свае сілы і намаганні ў спрыянні рэлігійнай свабодзе, абароне правоў эмігрантаў, змагаючыся разам супраць пагрозаў рэлігійнага фанатызма”.

Інфармацыйнае агенцтва “Cns” падкрэсліла, што гаворачы аб цяперашніх адносінах паміж яўрэямі і католікамі, арцыбіскуп Ньюёркаўскі ўзгадаў дакумент ІІ Ватыканскага Сабора “Nostra Aetate”, які адкрыў шлях для гістарычных візітаў у сінагогу і ў Ізраіль Рымскіх Пантыфікаў: бл. Яна Паўла ІІ і Бэнэдыкта ХVI аж да сустрэч у Асізі, ініцыятывы неверагодныя 50-т гадоў таму. “Ад часоў ІІ Ватыканскага Сабора католікі і яўрэі распрацавалі новыя метады супрацоўніцтва “, - сказаў іерарх.

Старшныя амерыканскага епіскапата адзначыў таксама патрэбу больш цеснага супрацоўніцтва паміж двума супольнасцямі з мэтай вырашэння новых выклікаў. “Найбольшай пагрозай, якая павінна аб’яднаць яўрэяў з католікамі з’яўляецца ісламскі фунатызм. Каб абараніць свае рэлігійныя правы абедзьве супольнасці павінны шукаць дыялогу з ісламскімі памяркоўнымі лідэрамі”, - сказаў арцыбіскуп Долан.

Іерарх таксама заклікаў да абароны правоў эмігрантаў. Арцыбіскуп Долан нагадаў, што “яўрэі і католікі часта прыбывалі ў ЗША як эмігранты, якія ўцякалі ад рэлігійных пераследаванняў з краін свайго паходжання”.








All the contents on this site are copyrighted ©.