2011-11-06 13:49:44

Бэнэдыкт ХVI перад малітвай “Анёл Панскі”: Калі мы адкінем Бога і Хрыста, у свеце будзе панаваць пустэча і змрок


RealAudioMP3 6 лістапада перад малітвай “Анёл Панскі” Святы Айцец нагадаў вернікам прыпавесць аб мудрых і неразумных паннах, падкрэсліўшы, што светачы, якія яны трымалі ў сваіх руках, сімвалізуюць любоў, якую мы атрымалі ад Бога, і якую мы павінны ажыццяўляць кожнага дня.

“Дарагія браты і сёстры, - сказаў Папа.

Біблійныя чытанні з сённяшняй нядзельнай Літургіі запрашаюць нас працягваць разважанні над жыццём вечным, якія мы пачалі з нагоды Успаміну памерлых вернікаў. Адносна гэтага існуе выразнае адрозненне паміж веруючымі і няверуючымі, ці можна таксама сказаць, паміж тымі, хто мае надзею, і тымі, хто яе пазбаўлены. Св. Апостал Павел піша да Тэсаланікійцаў: “Мы не хочам, браты, пакідаць вас у няведанні пра памерлых, каб не тужылі вы, як і іншыя, хто не мае надзеі” ( 1 Тэс.4,13). Вера ў смерць і ўваскрасенне Езуса Хрыста пакідае знак таксама ў гэтай сферы. Св. Апостал Павел таксама нагадвае хрысціянам Эфеса, што перад прыняццем Добрай Навіны, яны былі без “надзеі і без Бога ў свеце” (Эф.2,12). Рэлігія грэкаў і язычніцкія культы і міфы, не былі ўстане высветліць таямніцу смерці так, як яе паясніваў старажытны надпіс: “In nihil ab nihilo quam cito recidimus”, што значыць: “З нічога ў нішто мы зноў упадаем”. Калі мы адкінем Бога і Хрыста, у свеце будзе панаваць пустэча і змрок. І гэта знаходзіць сваё адлюстраванне таксама ў праявах сучаснага нігілізма, які часта несвядома, на жаль, заражае шматлікіх маладых людзей.

Сённяшняе Евангелле гэта вядомая прыпавесць, якая расказвае аб 10-ці паннах, якія былі запрошаныя на вяселле, сімвал Нябеснага Валадарства, вечнага жыцця. ( Мт. 25,1-13). Гэта шчаслівая выява, з дапамогай якой Езус навучае праўдзе, якая выклікае ў нас дыскусіі; справа разыходзіцца пра 10-ці паннаў: пяць з іх ўвайшло на свята, бо ў моманце прыбыцця жаніха, мелі алей, каб запаліць свае светачы; у той час як другія пяць не ўвашлі на вяселле, бо не мелі алею для сваіх светачаў. Што гэта за “алей”, які быў неабходным, каб увайсці на вяселле? Св. Аўгустын (cfr Discorsi 93, 4) і іншыя старажытныя аўтары у ім адчытваюць сімвал любові, якой немагчыма купіць, але атрымліваецца як дар, захоўваецца ў сваёй глыбіні і ажыццяўляецца ў практыцы. Сапраўдная мудрасць гэта тое, каб скарыстаць з зямнога жыцця ў ажыццяўленні міласэрных учынкаў, бо пасля смерці, гэта не будзе магчымым. Калі мы станем на апошнім судзе, гэта спраўдзіцца на аснове любові, якую мы ажыццяўлялі падчас зямнога жыцця. (cfr Mт 25,31-46). Гэтая любоў з’яўляецца дарам Хрыста, які быў выліты на нас Святым Духам. Той, хто верыць у Бога-Любоў носіць у сабе непераможную надзею, як светач, з якім мы пераходзім ноч па-за смерцю, і дойдзем да вялікага свята жыцця.

Папросім Марыю “Sedes Sapientiae” ( Сталіцу мудрасці) каб навучыла нас сапраўднай мудрасці, той, якая стала целам у Езусе. Ён з’яўляецца шляхам, які вядзе нас з гэтага жыцця да Бога, да Вечнасці. Гэта Ён дазволіў нам пазнаць аблічча Айца і такім чынам даў нам надзею поўнай любові. З-за гэтага да Маці Пана Касцёл скіроўвае наступным словы: “Vita, dulcedo, et spes nostra”. Навучымся ад Яе жыць і паміраць ў надзеі, якая ніколі не расчароўвае”.

Пасля малітвы “Анёл Панскі” Папа зрабіў заклік за мір у Нігерыі. “Я з трывогай сачу за трагічнымі падзеямі, якія адбыліся ў апошнія дні ў Нігерыі. Малюся за ахвяраў гэтай трагедыі і заклікаю да спынення ўсіх формаў гвалту, які не вырашае праблемы, але іх толькі павялічвае, спрычыняючы нянавісць і падзелы нават сярод веруючых”,- сказаў Бэнэдыкт ХVI.

Вітаючы італьянскіх паломнікаў Святы Айцец нагадаў аб трагедыі, якая наведала горад Геную, які пацярпеў ад цяжкай паводкі. “Запэўніваю аб маіх малітвах за ахвяраў гэтай трагедыі, іх сямейнікаў і за тых. якія панеслі вялікія страты”, - сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.