2011-11-05 11:52:22

Бенін рыхтуецца да візіту Бэнэдыкта ХVI


RealAudioMP3 18-20 лістапада 2011 года папа Бэнэдыкт ХVI наведае Бенін. Візіт Святога Айца прымеркаваны да 150-гадовага юбілею евангелізацыі гэтай афрыкаснкай краіны. Спецыяльна да гэтага візіту будзе таксама выпушчана адгартацыя Пантыфіка, плён працы Сіноду афрыканскіх біскупаў, які праходзіў ў Ватыкане ў кастрычніку 2009 года.

Як расказаў Ватыканскаму радыё кс. Марэк Пагажэльскі, бенінскія СМІ шмат пішуць аб падарожжы Папы у іх краіну. “Жыхары свядомыя таго, што Бэнэдыкт ХVI прыбывае да іх з пасланнем для цэлай Афрыкі. Яны з нецярплівасцю чакаюць на паслясінадальную адгартацыю, якую Пантыфік перадасць прадстаўнікам усіх епіскапскіх канферэнцый Афрыкі. Вельмі часта можна пачуць словы, што Папа прыбывае ў Бенін як той. хто ў імя Бога жадае несці ўсім жыхарам Арыфкі прымірэнне, справядлівасць і супакой”, - сказаў кс. Марэк Пагажэльскі.

Візіт у Бенін з’яўляецца трэцім апостальскім падарожжам папы Бэнэдыкта ХVI у Афрыку. Раней, у 2009 г. Святы Айцец наведаў Камерун і Анголу.








All the contents on this site are copyrighted ©.