2011-11-04 11:01:02

“L’Osservatore Romano”: праблеме дзіцячай смяротнасці ўдзяляецца мала ўвагі


RealAudioMP3 Кожны год у свеце паміраюць каля 7,6 млн. дзяцей ва ўзросце да 5 год. Асноўнымі прычынамі такой высокай дзіцячай смяротнасці з’яўляюцца хваробы лёгкіх, дыярэя, малярыя і іншыя хваробы. Акрамя таго, прычынамі дзіцячай смяротнасці называюцца заўчасныя роды, асфіксія падчас нараджэння і інфекцыі. У сённяшнім нумары “L’Osservatore Romano” звяртаецца ўвага на тое, што праблеме дзіцячай смяротнасці ў свеце ўдзяляецца вельмі мала ўвагі. “Дзве трэці выпадкаў дзіцячай смерці можна прадухіліць дзякуючы простым дзеянням, якія не патрабуюць вялікіх фінансавых расходаў”, - цытуюцца ў газеце высновы Міжнароднай арганізацыі аховы здароўя.

Адзначаюцца, што для дзіцяці вельмі важнымі з’яўляюцца першыя 28 дзён жыцця, у якіх існуе вельмі вялікая рызыка смяротнасці. “Каля 40% дзяцей памерлых ва ўзросце да 5 год, не перанеслі цяжару хвароб менавіта ў гэта перыяд”, - адзначае “L’Osservatore Romano”. Сумная статыстыка кажа аб тым, што каля 3 млн. дзяцей паміраюць у першыя месяцы жыцця, і прыкладна такая ж колькасць нараджаецца памерлымі.

Адразу пасля нараджэння важна упэўніцца, што дзіця дыша, забяспечыць яму кампетэнтны клопат і дакранацца да яго толькі з вымытымі рукамі. Паводле дадзеных Міжнароднай арганізацыі аховы здароўя каля трэці выпадкаў дзіцячай смерці выкліканы кепскім харчаваннем дзяцей, гэта тычыцца перш за ўсё бедных краін.

Найбольшыя паказчыкі дзіцячай смяротнасці адносяцца менавіта да краін Афрыкі і паўднёвага ўсходу Азіі, дзе вялікая колькасць людзей жыве ў стане незвычайнай беднасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.