2011-11-04 09:14:54

Кс. Ламбардзі пракаментаваў закрыццё пасольства Ірландыі пры Апостальскай Сталіцы


RealAudioMP3 Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі пракаментаваў закрыццё Ірландыяй пасольства пры Апостальскай Сталіцы. Ён адзначыў, што “Святы Пасад з разуменнем адносіцца” да такога рашэння Ірландскага ўрада. “Канешне, кожная дзяржава, якая мае дыпламатычныя адносіны з Апостальскай Сталіцай, свабодна сама вырашаць, грунтуючыся на ўласных магчымасцях і інтарэсах, ці мець пасла пры Святым Пасадзе, які будзе стала знаходзіцца ў Рыме ці ў іншай краіне. Тое, што важна, гэта дыпламатычныя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і дзяржавамі, і гэта пытанне не тычыцца Ірландыі”, - сказаў кс. Ламбардзі.

3 лістапада Ірландскі ўрад прыняў рашэнне закрыць пасольства пры Апостальскай Сталіцы ў сувязі з сучасным эканамічным крызісам і неабходнасцю фінансавай эканоміі.








All the contents on this site are copyrighted ©.