2011-11-02 12:57:29

Святы Айцец павіншаваў Місіянераў з Мэрынол са 100-гадовым юбілеем


RealAudioMP3 Місіянеры з Мэрынол, амерыканская кангрэгацыя, якая займаецца замежнымі місіямі і з’яўляецца адным з самых важных місійных інстытутаў “ad gentes”, адзначае свой 100-гадовы юбілей. З гэтай нагоды, кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ ад імя папы Бэнэдыкта ХVI скіраваў спецыяльнае пасланне на імя кіраўніцтва інстытуту, у якім адзначаецца, што “Святы Айцец з радасцю яднаецца з усёй сям’ёй Місіянераў з Мэрынол, памятаючы аб глыбокай руплівасці, з якой члены гэтага інстытута абвяшчаюць Евангелле і спрыяюць пашырэнню навучання Касцёла”. Кардынал Бэртонэ адзначыў таксама, што “місійнае бачанне заснавальнікаў інтытута прынесла плёны не толькі ў пашырэнні місійнай дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў Азіі, Лацінскай Амерыцы, але таксама адраджэнне місіі “ad gentes” сярод саміх католікаў у ЗША”.

Інстытут Місіянераў з Мэрынол, заснаваны ў 1911 г. біскупам Джэймсам Вальшам і кс. Томасам Прайсам, сёння налічвае каля 2 тыс. членаў і дзейнічае ў 28 краінах свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.