2011-11-02 12:24:05

Папа звярнуўся з заклікам да лідэраў “Вялікай дваццаткі”


Падчас сённяшняй агульнай аўдыенцыі Бэнэдыкт XVI звярнуўся з заклікам да лідэраў найбуйнейшых дзяржаў свету ў сувязі з пачаткам пасяджэння “Вялікай дваццаткі” па праблемах у сусветнай эканоміцы, якое пройдзе 3-4 лістапада ў французскіх Канах. Папа “выказаў надзею на тое, што сустрэча дапаможа перамагчы цяжкасці, якія на сусветным узроўні перашкаджаюць спрыянню сапраўднаму чалавечаму і інтэгральнаму развіццю”.








All the contents on this site are copyrighted ©.