Бэнэдыкт ХVI будзе маліцца ў інтэнцыі ўсіх памерлых
2 лістапада Зала Друку
Апостальскай Сталіцы паведаміла, што сёння ў 18.00 Бэнэдыкт ХVI будзе маліцца ў Ватыканскім
Гроце ў інтэнцыі пахаваных там Рымскіх Пантыфікаў, а таксама за ўсіх памерлых.
У
Ватыканскім Гроце знаходзяцца магілы, між іншым, Яна Паўла І, Паўла VI, Пія ХІІ, Пія
ХІ і Бэнэдыкта ХV. Там пахаваны таксама манархі: Крыстына Шведская, а таксама апошнія
члены каралеўскай дынастыі Сцюартаў, якіх пазбавілі каралеўскага трона ў Англіі ў
1688 г. пасля выгнання Якуба ІІ, які быў католікам. Акрамя таго, тут знаходзяцца магілы
шматлікіх кардыналаў, у тым ліку былога прымаса Чэхіі, кардынала Ёзэфа Бэрана, якога
камуністычныя ўлады выгналі з краіны. Ён памёр у Рыме ў 1969 г. Зараз рывае яго беатыфікацыйны
працэс.