2011-11-02 13:40:31

7 мільярдаў: “зашмат” ці “мала”


RealAudioMP3 Паколькі свет на гэтым тыдні жыве тэмай сямімільярднага дзіцяці, некаторыя эксперты нанава ўзнялі тэму перанаселенасці планеты. Але іншыя спецыялісты з гэтай нагоды звяртаюць увагу на краіны, у якіх нараджальнасць знаходзіцца на экстрымальна нізкім узроўні.

Нягледзячы на ​​папярэджанні з боку некаторых арганізацый, такіх як, напрыклад, ААН, якія кажуць пра “выклік”, звязаны з 7 мільярдамі людзей, Дадлі Постан з Тэхаскага ўніверсітэта папярэджвае, што многія краіны на самой справе сёння не ў стане падтрымліваць узровень колькасці свайго насельніцтва хаця б на адным узроўні.

“Амаль палова свету жыве сёння ў краінах, дзе нараджальнасць складае 2,1 дзіцяці або менш на адну жанчыну”, - паведаміў Постан “Амерыканскаму каталіцкаму агенцтву навін”, патлумачыўшы, што 2,1 – гэта мінімальны каэфіцыент замяшчэння грамадства. Постан, прафесар ў галіне сацыялогіі, які спецыялізуецца на дэмаграфіі, заявіў, што гэтыя краіны не маюць выбару, акрамя як “даць больш магчымасці для эміграцыі або падняць нараджальнасць, каб хаця б падтрымаць стабільную колькасць насельніцтва”. Перспектывы змрочныя, бо павышэнне нараджальнасці “амаль немагчыма, і многія краіны не жадаюць больш эмігрантаў”, - сказаў навуковец.

Постан адзначыў, што такія краіны, як Японія, Харватыя, уся Усходняя Еўропа маюць вялікія дэмаграфічныя праблемы. Таксама імкліва скарачаецца насельніцтва ў гістарычна каталіцкіх краінах: Польшчы, Іспаніі і Італіі, якія маюць каэфіцыент замяшчэння 1,4 дзіцяці на адну жанчыну. Постан заключае, што “мы павінны пачаць думаць праз прызму тэрміна “мала”, а не занадта “многа” людзей.

Як паказваюць даследванні ААН, колькасць насельніцтва свету дасягне свайго піку ў больш за 8 мільярдаў каля 2040 г., а затым пачне зніжацца.







All the contents on this site are copyrighted ©.