2011-11-01 13:16:29

Змены клімату ў цэнтры ўвагі рэлігійных лідэраў Канады


RealAudioMP3 Канадская Рада Цэркваў арганізавала сустрэчу ў сталіцы краіны Атаве па пытанні абароны стварэння і зменах клімату. У форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі хрысціянскіх канфесій, а таксама лідэры мусульман і супольнасці інду. Удзельнікі сустрэчы скіравалі спецыяльнае пасланне, у якім заклікаюць урады краін да адказнасці і сумленнага прыняцця неабходных мер для аднаўлення балансу паміж чалавекам і навакольным асяроддзем. Заклік прымеркаваны да канферэнцыі ААН на тэму змен клімату, якая пройдзе ў Дурбане ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы з 28 лістапада па 9 снежня 2011 г.

Прадстаўнікі рэлігій у сумеснай заяве заклікаюць урады краін паставіць ў цэнтры сваёй комплекснай палітыкі ў якасці доўгатэрміновых інтарэсаў ахову стварэння. Яны падкрэсліваюць, што “навучанне іх рэлігій скіравана на супольнае дабро ўсяго чалавецтва. Кліматычныя змены, паводле ўдзельнікаў сустрэчы, з’яўляюцца, перш за ўсё, вынікам крызісу. Яны адзначылі, што праблема мае глабальнае вымярэнне і таму не ведае межаў. “Усе арганізацыі, пачаўшы ад рэлігійных, нясуць агульную адказнасць у пераадоленні калектыўнага і індывідуальнага эгаізму”.

Рэлігійныя лідэры заклікалі ўрады краін спрыяць так званай “кліматычнай справядлівасці” падтрымліваючы народы, што пацярпелі ад стыхійных бедстваў, прычынай якіх паводле даследаванняў з’яўляюцца таксама змены клімату.








All the contents on this site are copyrighted ©.