2011-10-31 17:01:31

“Youcat” – адзін з самых вялікіх кніжных праектаў у свеце


RealAudioMP3 “Youcat” – катэхізіс для моладзі, стаў сусветным бэстсэлерам”, - расказаў у інтэрв’ю аўстрыйскаму інфармацыйнаму агенству “КNA” адзін з ініцыятараў гэтага выдання Бернард Маўзер. Паводле яго слоў, на сённяшні дзень ужо прададзена каля 1,3 млн. экзэмпляраў гэтай кнігі.

“Толькі у Амерыцы кожны месяц друкуецца каля 40 тыс. новых асобнікаў катэхізіса для моладзі”, - сказаў Маўзер. На сённяшні дзень “Youcat” даступны на 12 мовах. Да 2012 г. у продажу з’явяцца яго пераклады яшчэ на 18 моваў, у тым ліку на арабскую і японскую. Такім чынам “Youcat” стане адным самых вялікіх кніжных праектаў у свеце.

Бернард Маўзер расказаў, што група аўтараў, якая працавала над моладзевым катэхізісам, рыхтуе новае выданне пад назвай “All about love” (“Усё аб любові”), таксама скіраванае да моладзі.

“Youcat” быў падрыхтаваны пад кіраўніцтвам арцыбіскупа Вены кардынала Крыштафа Шонборна і яго публікацыя была прымеркавана да Сусветных дзён моладзі, якія прайшлі ў Мадрыдзе. Першае выданне з’явілася на 6 мовах і было прадстаўлена як дар Папы для моладзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.