2011-10-31 14:00:34

Украіна: санктуарыю Маці Божай у Бердычаве нададзены статус Нацыянальнага


RealAudioMP3 Дыяцэзіяльнаму санктуарыю Маці Божай у Бердычаве нададзены статус нацыянальнага украінскага санктуарыя. Да таго рашэння прыйшлі каталіцкія ўкраінскія іерархі падчас пасяджэння Канферэнцыі епіскапата, якое прайшло 27 кастрычніка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі Львоўскай архідыяцэзіі ў Брушавіцах.

Біскуп Луцкі Маркіян Трафімяк, адзначыў, што дзякуючы гэтаму рашэнню, Украіна будзе мець свой нацыянальны санктуарый, “а народная пабожнасць падцвердзіць сапраўднасць гэтага імя”. “Мы вельмі рады, што біскупы адзінагалосна прызналі, што такі тытул адпавядаве менавіта Бердычаву. Так мы вяртаемся на нашых вельмі каштоўных, добрых і глыбокіх традыцый”, - адзначыў іерарх.

Гісторыя бердычаўскага санктуарыя Маці Божай пачынаецца ў 1630 г., калі кіеўскі ваявода Януш Тышкевіч у падзяку Богу за вызваленне горада ад тарат, заснаваў тут касцёл і запрасіў працаваць манахаў з Ордэна кармелітаў. Адначасова ваявода ахвяраў касцёлу абраз Маці Божай – дакладную копію абраза Маці Божай Снежнай, які захоўваецца ў Рыме. Праз некаторы час абраз стаў вельмі славутым дзякуючы шматлікім цудам і ў Бердычаў пачалі адбывацца пілігрымкі вернікаў. У 1752 г. на сейміку ў Гродна, дэпутаты напісалі зварот да Папы, каб той каранаваў гэты абраз. Святы Айцец Бэнэдыкт XІV выказаў згоду і 16 ліпеня 1756 г. абраз быў каранаваны залатымі папскімі каронамі.

У савецкія часы у будынку касцёла размясціўся музей, а абраз прадстаўляўся як твор мастацтва. У выніку бамбардавання горада у 1941 г. касцёл кармелітаў быў разбураны, а абраз бесследна знік. Толькі ў 1991 г. кармеліты пачалі адбудову святыні і аднаўленне культа Маці Божай Бердычаўскай на гэтых землях. 20 ліпеня 1997 нанава намаляваны абраз быў каранаваны Папскімі каронамі са згоды Яна Паўла ІІ.








All the contents on this site are copyrighted ©.