Святая Зямля: каталіцкія ардынарыі стварылі камісію па адносінах з яўрэямі і мусульманамі
27 кастрычніка ў сталіцы
Іарданіі, Амане, завяршыла працу Пленарная асамблея каталіцкіх ардынарыяў Святой Зямлі.
У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі біскупскіх канферэнцыі Ізраіля, Палестынскай Аўтаноміі,
Кіпра і Іарданіі. Падчас прац форума іерархі абмяркавалі адносіны з яўрэямі і мусульманамі,
душпастырскую працу сярод эмігрантаў і пытанні каталіцкай адукацыі.
Каталіцкія
ардынарыі Святой Зямлі вырашылі стварыць спецыяльныя камісіі па адносінах з яўрэямі
і мусульманамі пры біскупскіх канферэнцыях сваіх краін.
Абмяркоўваючы пастырскую
працу сярод эмігрантаў, іерархі нагадалі, што ў Ізраіль прыбывае ў пошуках працы шмат
хрысціян, якія складаюць значную частку насельніцтва краіны і якім неабходна гарантаваць
адпаведную душпастырскую апеку.
Падчас сустрэчы іерархі шмат увагі надалі
пытанням каталіцкіх школ у Святой Зямлі, іх задачам, перспектывам развіцця і ролі
катэхетаў, а таксама абмеркавалі іх фінансавыя праблемы.